Побач з Лідай пачалі будаваць завод гарачага цынкавання металаканструкцый

Источник материала:  
07.12.2010 10:07 — Новости Общества
Афіцыйна, з удзелам прэм’ера Сяргея Сідорскага, закладзены першы камень у фундамент будучага прадпрыемства. Завод мае размясціцца прыблізна за 350 метраў ад бліжэйшай вёскі і за 850 метраў ад аднаго з мікрараёнаў Ліды.

Пратэсты мясцовага насельніцтва (было сабрана звыш 3 тысяч подпісаў) супраць будоўлі вынікаў не далі.

Магутнасць заводу — 30 тысяч тон у год. Паводле тэхналогіі, на новай вытворчасці будуць выкарыстоўвацца вялікія аб’ёмы салянай кіслаты высокай канцэнтрацыі — да 200 тон у год з перспектывай нарошчваньня магутнасьці.

Супраць будаўніцтва завода паблізу горада і вёскі выступалі мясцовыя жыхары, эколагі. Кампанія «Гавары праўду» брала актыўны ўдзел у грамадскіх слуханнях. Спадар Някляеў публічна даводзіў, што нельга так блізка ад жыльля людзей будаваць падобнае прадпрыемства.

Заканчэньне будаўнічых прац плянуецца на сьнежань 2011 года.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←7 декабря продолжится заседание Всебелорусского народного собрания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика