Тропікі сярод зімы

Источник материала:  

У Брэсце ўрачыста адкрылі зімовы сад — вучэбна-метадычны комплекс Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Дзяржава выдзеліла на будаўніцтва пяць мільярдаў рублёў. І на месцы старой вучэбнай цяпліцы вырасла велічная аранжарэя з канферэнц-залай, дзе можна будзе праводзіць вучэбныя заняткі, навуковыя семінары і іншыя мерапрыемствы.

Як падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, зімовы сад дасць цудоўную магчымасць будучым спецыялістам замацоўваць на практыцы атрыманыя веды. Унікальнасць аб'екта заключаецца ў тым, што студэнты могуць вывучаць найбольш характэрных прадстаўнікоў кожнай асобнай прыроднай кліматычнай зоны, асаблівасці глебы і яе ўплыў на рост і развіццё раслін.  

Тропікі сярод зімы

У зімовым садзе суседнічаюць тры кліматычныя зоны — трапічныя джунглі, субтропікі і пустыня. Праўда, яны ізаляваны адна ад адной шклянымі перагародкамі, што дазваляе ў кожнай з іх падтрымліваць асобны мікраклімат. Тут можна ўбачыць экзатычных птушак і рыбак у акварыумах, а таксама каля пяцісот розных відаў флоры. Яркая квецень і буйная зелень раслін аранжарэі яшчэ прыгажэй і ярчэй выглядаюць на фоне сёлетняй снежнай, марознай зімы.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Oops: Лукашэнка забыў, як завуць Сідорскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика