Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 92 таленавітым маладым вучоным

Источник материала:  

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2011 год назначаны 92 таленавітым маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 снежня.

Сярод стыпендыятаў 9 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 61 кандыдат навук ва ўзросце да 35 гадоў, 22 маладыя вучоныя без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

У ліку лаўрэатаў 25 прадстаўнікоў тэхнічных навук, 28 — біялагічных і медыцынскіх навук, 24 — прыродазнаўчых навук і 15 прадстаўнікоў гуманітарных навук.

У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія праявілі сябе як актыўныя ўдзельнікі шэрагу важных навуковых праектаў і атрымалі вынікі, якія маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне.

Напрыклад, па выніках даследаванняў Вікторыі Красільнікавай у клінічную практыку лячэбных устаноў укаранёна тэхналогія хірургічнай рэабілітацыі хворых з анафтальмічным сіндромам з выкарыстаннем новага айчыннага кампазіцыйнага афтальмалагічнага імплантанта.

Вынікі даследавання Антона Брыня выкарыстоўваюцца для павышэння эфектыўнасці сінтэзу вугляродных нанаматэрыялаў і прыменены ў экспартным варыянце ўстаноўкі для Саудаўскай Аравіі (кошт праекта — $1,6 млн).

Распрацаваны Наталляй Вінідзіктавай спосаб умацавання палімерных стужак перададзены па кантракце фірме UNІСО Сhеmісаl Со. (Паўднёвая Карэя).

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ацэнка дасягненняў таленавітых маладых вучоных і іх укладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны праведзена зыходзячы з адзіных крытэрыяў, і для ўсіх стыпендыятаў устаноўлены аднолькавы памер узнагароджання незалежна ад наяўнасці ў іх вучоных ступеняў — Br1,4 млн у месяц.

Як адзначылі ў прэс-службе, падпісанне распараджэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай падтрымкі маладога корпуса вучоных з боку дзяржавы.

←Oops: Лукашэнка забыў, як завуць Сідорскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика