Стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля ў гарадах з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек зніжаны ў Беларусі да 1 працэнта

Источник материала:  

Стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля для жыхароў малых гарадоў Беларусі з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек і Кобрына, Слуцка, Рэчыцы, Светлагорска зніжаны да 1 працэнта. Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ № 617, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы, што рэгулююць умовы і механізмы аказання дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў.

У прыватнасці, уносяцца дапаўненні і змяненні ва ўказ № 185 ад 14 красавіка 2000 года. Так, на грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек і ў гарадах Кобрын, Слуцк, Рэчыца, Светлагорск, распаўсюджваюцца ўмовы крэдытавання, дзейнічаючыя для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек (на 40 гадоў пад 1 працэнт гадавых).

Шматдзетным сем'ям, якія ажыццяўляюць будаўніцтва жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек і ў гарадах Кобрын, Слуцк, Рэчыца, Светлагорск, прадастаўляюцца льготныя крэдыты на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў (у памеры да 20 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы).

Устаноўлены таксама максімальны тэрмін, на працягу якога ажыццяўляецца выдача льготных крэдытаў на будаўніцтва аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, — два гады (у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і для шматдзетных сем'яў — тры гады) з дня пачатку крэдытавання.

Акрамя таго, дапаўненні ўносяцца ва ўказ ад 30 жніўня 2005 года № 405 "Аб некаторых мерах па будаўніцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях" у частцы аказання фінансавай дапамогі маладым сем'ям, якія ажыццявілі перавод доўгу па льготным крэдыце, выдадзенаму сельгасарганізацыі, на сябе ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных указам ад 14 красавіка 2000 года № 185.

Дапаўненні ўносяцца таксама ва ўказ ад 3 красавіка 2008 года № 195 "Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў" у частцы прадастаўлення фінансавай дапамогі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах ваеннаслужачым, якія адносяцца ва ўстаноўленым парадку да катэгорыі малазабяспечаных працаздольных грамадзян на дату ўключэння ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў.

Указ уступіў у сілу з 1 снежня 2010 года.

←Oops: Лукашэнка забыў, як завуць Сідорскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика