У чацвер моцныя снегапады, а на выхадныя — да мінус 24

Источник материала:  

Увага!

У першай палове тыдня надвор'е ў нашай краіне будзе вызначацца атмасфернымі франтамі з боку Заходняй Еўропы, паведаміў рэдакцыі начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Таму сёння ўдзень па паўднёвым усходзе, а ў сераду па паўднёвай палове краіны чакаецца снег, мокры снег, слабы галалёд, у асобных раёнах туман і намаразь. Удзень — ад 0 на поўдні да мінус 7 на поўначы краіны. У сераду ўначы — 2—7 марозу, пры праясненнях да мінус 10—16 градусаў, удзень — 0—7 марозу.

Даволі складаныя ўмовы надвор'я будуць назірацца ў чацвер, калі да нас завітае моцны паўднёвы цыклон, які рухаецца зараз з боку Партугаліі. На ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца актыўныя ападкі ў выглядзе снегу, на поўдні з дажджом, на паўночным захадзе месцамі моцны снег, мяцеліца, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 1—8, пры праясненні да 11—13 марозу, удзень — ад мінус 4 па паўночным захадзе да плюс 2 па паўднёвым усходзе.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, ужо з пятніцы цыклон адыдзе ўбок і да нас завітае арктычнае халоднае паветра. На працягу сутак 11 снежня мінус 4—11, уначы пры праясненнях да 15 марозу. У суботу ўначы 6—13, пры праясненнях да 19 марозу. У нядзелю на працягу сутак мінус 10—17, пры праясненнях уначы да 19—24 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

←Oops: Лукашэнка забыў, як завуць Сідорскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика