Транзіт газу праз Беларусь – сярод прыярытэтаў бяспекі ЗША
06.12.2010 11:40
—
Новости Общества
У лютым 2009 г. Дзярждэпартамент загадаў дыпламатычным місіям ЗША ў свеце падрыхтаваць спіс аб’ектаў інфраструктуры і ключавых рэсурсаў у свеце, «згуба якіх можа крытычна паўплываць на стан здароўя насельніцтва, эканамічную бяспеку і/ці нацыянальную бяспеку Злучаных Штатаў».
Спіс уключае падводныя кабелі, цэнтры камунікацыі, мінеральныя рэсурсы і кампаніі стратэгічнай важнасці ў краінах ад Аўстрыі да Новай Зеландыі.
WikiLeaks працягвае выкладаць у сеціва дыпламатычнае ліставанне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу па факце выцечкі сакрэтнай інфармацыі.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода