Крытык з прынцыповай пазіцыяй

Источник материала:  

Алейнік, Л. В.

Пясочны гадзіннік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі/ Лада Алейнік. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 248 с.

У "Пясочным гадзінніку" ёсць старонкі, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў, якія ўжо пайшлі з жыцця, — Алесю Пальчэўскаму, Яну Скрыгану, Сяргею Грахоўскаму, Васілю Быкаву. І ў звароце да гэтай тэмы Лада Алейнік выяўляе сябе не толькі крытыкам, але і публіцыстам, здольным разгледзець эпоху. Да аднаго з раздзелаў кнігі ў якасці эпіграфа пададзены словы Дзмітрыя Бугаёва: "... Мужнасць, гатоўнасць да канца адстойваць сваю выпакутаваную праўду вельмі многа значыць для кожнага з выдатных мастакоў, наогул для ўсіх першаадкрывальнікаў, у якой бы галіне чалавечай дзейнасці яны ні працавалі. Ды без вялікай мужнасці і пастаяннай гатоўнасці на самаахвярнасць глыбінная праўда і не здабываецца". У поўнай меры словы гэтыя адносяцца да Лады Алейнік і да яе кнігі "Пясочны гадзіннік".

Мікола БЕРЛЕЖ.

←Отдых без посредников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика