На полі танкі грукаталі...
Атака верталётаў, выбухі, эвакуацыя параненых... На працягу трох дзён — на тэрыторыі мясцовасці "Дрэтунь" Полацкага раёна ў 103 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе прайшло двухбаковае батальённае тактычнае вучэнне. У ім прыняло ўдзел больш за восемсот ваеннаслужачых брыгады, сто сорак адзінак тэхнікі, у тым ліку каля васьмідзесяці адзінак бранятанкавай.
Упраўленне гэтай "армадай" — адна з самых складаных задач. Ад таго, як хутка і зладжана будуць працаваць вайскоўцы, залежыць і поспех усёй аперацыі. Як паказвае вопыт, лік зараз ідзе нават не на суткі — на гадзіны.
У ходзе вучэння камандзіры і штабы адпрацоўвалі пытанні планавання разведкі, збору і апрацоўкі інфармацыі для прыняцця рашэнняў. Дарэчы, пры адпрацоўцы задач была ўдзелена ўвага псіхалагічнай падрыхтоўцы асабістага саставу.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Віцебская вобл.