Зварот Грамадскага савета па маральнасці ў Беларусі да ІV Усебеларускага народнага сходу
Паважаныя дэлегаты і госці ІV Усебеларускага народнага сходу!
Грамадскі савет па маральнасці ў Беларусі вітае Усебеларускі народны сход, які вось ужо чацвёрты раз праводзіцца для таго, каб абмеркаваць самыя важныя пытанні жыцця беларускага грамадства і вызначыць шляхі далейшага развіцця краіны.
Такія прадстаўнічыя форумы, праводзімыя ў Беларусі, бяруць свой пачатак ад спрадвечна славянскіх народных веча.
Члены ГСМ, вітаючы паступальнае развіццё беларускага грамадства і ўмацаванне міжнацыянальнай і міжрэлігійнай згоды, што дае новы імпульс развіццю нашай Радзімы, падкрэсліваюць неабходнасць будаваць асновы палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця на традыцыйных маральных асновах.
Дзяржава сёння ўсведамляе актуальнасць духоўнага аздараўлення грамадства, якое з адабрэннем сустрэла ўтварэнне Грамадскага савета па маральнасці ў Беларусі.
У склад ГСМ акрамя многіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у тым ліку вучоных, выкладчыкаў, парламентарыяў, кіраўнікоў вышэйшых навучальных устаноў, медыцыны, спорту і іншых сфер, уваходзяць кіраўнікі традыцыйных веравызнанняў Беларусі: праваслаўнага, каталіцкага, лютэранскага, іўдзейскага і мусульманскага. І сам факт таго, што ўсе мы збіраемся за адным сталом для абмеркавання важных пытанняў, служыць сведчаннем рэлігійнага і свецкага ўзаемаразумення, цярпімасці і супрацоўніцтва, якія існуюць у духоўнай прасторы нашай краіны. Дзяржава падтрымлівае міжканфесійны і міжрэлігійны свет, выступае партнёрам традыцыйных рэлігійных аб'яднанняў у справе ўмацавання маральнага здароўя беларускага народа.
Немалая ўвага ў Беларусі надаецца выхаванню падрастаючага пакалення. Любоў да сваёй Радзімы, да яе гісторыі, святынь, культуры з'яўляецца адной з высокіх праяў духоўнага пачатку ў чалавеку. Будуюцца храмы і іншыя традыцыйныя культавыя аб'екты, бальніцы, школы, адраджаюцца гістарычныя помнікі, ушаноўваюцца героі, якія абаранялі свабоду Айчыны, заахвочваюцца добрыя справы нашых сучаснікаў.
Фундаментальнымі каштоўнасцямі для любога грамадства з'яўляюцца грамадскі мір і стабільнае, паступальнае развіццё на аснове маральных каштоўнасцяў. Варта прызнаць, што гэтыя дасягненні і характарызуюць развіццё беларускай дзяржавы. Менавіта мір, стабільнасць і маральныя базісныя каштоўнасці служаць галоўнай умовай паспяховасці ўсіх галін жыцця. Мы выступаем за захаванне і развіццё гэтых асноўных тэндэнцый умацавання беларускай дзяржаўнасці.
Выказваем упэўненасць у тым, што дзяржава і надалей будзе ствараць спрыяльныя ўмовы для адраджэння культуры, маральнасці і ўзаемаразумення.
Звяртаючыся да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, ГСМ заклікае ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанням маральнага аздараўлення грамадства, умацаванню сям'і, развіццю навукі, культуры, літаратуры і адлюстраваць іх у праграмных дакументах, якія будуць прымацца на форуме.
Грамадскі савет па маральнасці ў Беларусі выказвае ўсім удзельнікам ІV Усебеларускага народнага сходу шчырыя пажаданні паспяховай і плённай работы на карысць роднай Беларусі!
Чаргінец Мікалай Іванавіч — старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі — старшыня Грамадскага савета па маральнасці
Высокапраасвяшчэнны Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Высокапраасвяшчэнны архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі
У.Я.Меерсан, Епіскап Рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання "Самастойная Евангелічна-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь"
У.М.Малінкін — старшыня Аб'яднання іўдзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь
А.-Б.Ю. Шабановіч — старшыня (муфтый) мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь
Новікаў Анатоль Мікалаевіч — намеснік старшыні камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага савета ветэранаў
Лучанок Іван Міхайлавіч — народны артыст СССР
Ціхановіч Аляксандр Рыгоравіч — народны артыст Беларусі
Паплаўская Ядвіга Канстанцінаўна — народная артыстка Беларусі
Захарэвіч Марыя Георгіеўна — народная артыстка Беларусі
Брыгадзін Пётр Іванавіч — рэктар Інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ
Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч — акадэмік НАН
Стражаў Васіль Іванавіч — старшыня Беларускага таварыства "Веды"
Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна — доктар педагагічных навук, прафесар
Лапацік Таццяна Андрэеўна — доктар педагагічных навук
Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч — дырэктар РВУ "Мастацкая літаратура", лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне"
Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч — акадэмік НАН Беларусі
Мядзведзь Аляксандр Васільевіч — трохразовы алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, дацэнт
Праўдзін Віктар Аляксандравіч — член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі
Марчук Георгій Васільевіч — сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Гігін Вадзім Францавіч — галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка"
Краўчанка Таццяна Аляксандраўна — старшыня РГА "Асацыяцыя шматдзетных сем'яў"
Грозаў Уладзімір Усеваладавіч — выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага Экзархата, старшыня Савета РГА "Бацькі і настаўнікі за адраджэнне праваслаўнай адукацыі", намеснік старшыні Грамадскага савета па маральнасці
Чарота Іван Аляксеевіч — доктар філалагічных навук, прафесар
Ляўшун Любоў Віктараўна — кандыдат філалагічных навук
Рассадзін Сяргей Мікалаевіч — доктар гістарычных навук, прафесар
Загарульскі Эдуард Міхайлавіч — доктар гістарычных навук, прафесар
Цяплова Валянціна Анатольеўна — кандыдат гістарычных навук
Сушчэвіч Віктар Віктаравіч — кандыдат медыцынскіх навук
Дзяйко Святлана Аляксандраўна — начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Нацыянальнага інстытута адукацыі
Драбышэўская Надзея Апанасаўна — дзіцячы псіхолаг
Алешка Андрэй Іванавіч — рэферэнт Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, загадчык юрыдычнай службы БПЦ — намеснік старшыні, сакратар Грамадскага савета па маральнасці
Пашкоў Генадзь Пятровіч — 1-ы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч — галоўны рэдактар часопіса "Полымя", лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч — старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
2 снежня 2010 года