Алег Праляскоўскі: «Поўны адыход друкаваных СМІ ў інтэрнэт пакуль малаверагодны»

Источник материала:  

Друкаваныя СМІ ў бліжэйшай перспектыве будуць знаходзіць свайго чытача, упэўнены міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі. Такі пункт гледжання ён выказаў учора ў час оnlіnе канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Алег Праляскоўскі: «Поўны адыход друкаваных СМІ ў інтэрнэт пакуль малаверагодны»"Інтэрнэт, безумоўна, самы перспектыўны сегмент інфармацыйнага поля, які ў многім аказвае вызначальны ўплыў на яго развіццё. Але і друкаваныя СМІ, упэўнены, у бліжэйшай перспектыве будуць знаходзіць свайго чытача", — сказаў міністр. Гэта звязана як з пэўным кансерватызмам часткі аўдыторыі, у першую чаргу, рэгіянальнай, яе інфармацыйнымі запытамі, так і з эканамічным бокам пытання, растлумачыў ён. "Сёння кантэнт нашых вэб-сайтаў у большасці сваёй бясплатны, рынак рэкламы ў сферы інтэрнэт-СМІ мае нязначны аб'ём і знаходзіцца, па сутнасці, у пачатковым стане. Такая сітуацыя характэрна для ўсёй постсавецкай прасторы, ды і многіх краін далёкага замежжа. Таму поўны адыход друкаваных СМІ ў інтэрнэт пакуль малаверагодны", — падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Разам з тым, адзначыў міністр, будзе ўзмацняцца тэндэнцыя раздзялення сфер уплыву: аператыўная інфармацыя, кантэнт навін, форумы, блогі — усё гэта становіцца прэрагатывай інтэрнэту, а вось аналітыка, якасная, праблемная, застанецца ў друкаваных версіях выданняў. І рэдакцыям трэба працаваць з улікам гэтай тэндэнцыі — у тэматычным, жанравым плане, у падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кадраў.

←Герман созрел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика