АБЗАЦ

Источник материала:  

Гарадская электрычка, якая звяжа Мінск і Ждановічы, пачне курсіраваць у другой палове 2011 года, паведаміў учора на брыфінгу ў Мінску начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак.

Трое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Мінску за адзін дзень. 55-гадовы кіроўца аўтамабіля "Шкода Феліцыя" на вуліцы Казінца ўчыніў наезд на дзвюх 16-гадовых дзяўчынак, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ яны атрымалі ўдары і драпіны і былі дастаўленыя ў бальніцу. А на вуліцы Маякоўскага 22-гадовы кіроўца "Аўдзі А6" на рэгуляваным пераходзе збіў 11-гадовую дзяўчынку і ўцёк з месца ДТЗ. Падчас вышуковых мерапрыемстваў аўтамашына знойдзена, затым затрыманы і парушальнік, жыхар Полацкага раёна, які не мае права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Дзіця шпіталізавана з пераломам галёнкі.

На праспекце Незалежнасці на хаду загарэўся аўтамабіль Opel Vectra. Машына паварочвала з вул. Шафарнянскай (Уручча) на праспект Незалежнасці. Заўважыўшы агонь, кіроўца спыніўся і пакінуў салон. Ён паспрабаваў патушыць агонь, але, асцерагаючыся выбуху (у багажніку ляжаў газавы балон), выклікаў выратавальнікаў. Як мяркуецца, узгаранне было выкліканае ўцечкай газу з балона. Машына практычна цалкам выгарала знутры, кіроўца абпаліў кісці рук і трапіў у бальніцу. ПОЎНЫ АБЗАЦ   У Петрыкаве механізатар здаў на металалом выкрадзеную пілараму. 30-гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў наняў пагрузачнае абсталяванне і вывез з тэрыторыі Петрыкаўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў пілараму. Ён прадаў яе як лом чорнага металу за 1 млн 230 тыс. рублёў прадпрыемству "Гомельдругасмет". Камбінат будматэрыялаў з'яўляецца банкрутам. Яго тэрыторыя знаходзіцца ў закінутым стане, доступ на яе вольны. Заведзена крымінальная справа.

Японцы прыдумалі, як выкарыстаць магчымасці электрычнага вугра ў навагоднім дэкоры. У акіянарыуме горада Камакура вугор стаў крыніцай электрычнасці для гірлянды на каляднай ёлцы. Супрацоўнікі акіянарыума заявілі, што такое рашэнне даволі арыгінальнае і экалагічнае. Вугор дапамагае ўключыць ілюмінацыю, калі рухаецца. Энергію накопліваюць, а затым перадаюць гірляндзе на двухметровым святочным дрэве.

Кітаянка Ха Веньцзін з горада Нанкін прытуліла ў сябе каля паўтары тысячы сабак і 200 катоў. Такое здаецца неверагодным, але жанчына кінула працу, прадала сваю хату, машыну і дарагія ўпрыгажэнні дзеля таго, каб пракарміць гэтую армію бяздомных жывёлін. Спачатку яна займалася імі ў свой вольны час, але сабак станавілася ўсё больш, і давялося кінуць працу. Акрамя таго, жанчына была вымушана наняць яшчэ 10 добраахвотнікаў, якія дапамагаюць даглядаць зграю ў спецыяльным цэнтры, пабудаваным Ха за свае зберажэнні. Там жа жыла і яна сама, але нядаўна дзяржава адабрала ў яе зямлю, на якой знаходзіцца гадавальнік з рэкорднай колькасцю сабак і катоў. Таму Веньцзін давядзецца шукаць новае жыллё ўдалечыні ад суседзяў, паколькі тыя пастаянна скардзяцца мэру горада на невыносны шум і брэх па начах.

←Герман созрел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика