ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Літве прапанавалі падняць штраф за адмову вывешваць сцяг

У парламенце Літвы прапанавалі больш жорстка караць тых, хто не вывешвае сцяг рэспублікі ў дні дзяржаўных свят.

Паводле дзейнага заканадаўства, за адмову вывешваць сцяг грамадзяне могуць быць аштрафаваныя на суму ад 4 да 12 долараў, кіраўнікі дзяржаўных устаноў — на сумуад 12 да 24 долараў. Пры паўторных парушэннях штрафы вышэй. Прапануецца падняць мінімальны штраф для дзяржаўных устаноў да 150 долараў. Максімальны памер штрафу ў выпадку паўторных парушэнняў павінен складаць каля 230 долараў для дзяржаўных структур.

Літоўскае заканадаўства абавязвае грамадзян вывешваць дзяржаўныя сцягі 16 лютага, 11 сакавіка і 6 ліпеня.

Дакументы WіkіLеаks: Пуціна падазраюць у сувязях з мафіяй

Захад бачыць у Расіі наскрозь карумпаваную, дыктатарскую клептакратыю на чале з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным, вынікае з апублікаванай WіkіLеаks перапіскі амерыканскіх дыпламатаў. Паводле іх звестак, чыноўнікі, алігархі і арганізаваная злачыннасць у РФ цесна злучаны і разам утварылі "віртуальную мафіёзную дзяржаву" на тэрыторыі краіны, піша брытанская Thе Guаrdіаn. Мяркуючы па апублікаваных дакументах, прадстаўнікі ЗША задумваюцца пра магчымыя сувязі самога Пуціна з крымінальным светам.

Незаконны гандаль зброяй, адмыванне грошай, асабістае ўзбагачэнне асобных людзей, абарона злачынцаў дзяржаўнымі структурамі, вымагальніцтвы і "адкаты", кейсы, набітыя грашыма, і сакрэтныя рахункі ў афшорных банках на Кіпры — так апісваецца расійская рэчаіснасць у данясеннях амерыканскіх дыпламатаў. Як адзначае Thе Guаrdіаn, гэта яшчэ бледнае адлюстраванне рэальнага становішча спраў, калі ўлічыць, што агульны аб'ём хабараў у Расіі складае каля 300 млрд долараў за год, а дзяржструктуры часам мала адрозніваюцца ад арганізаванай злачыннасці.

У адносінах расійскага прэм'ера амерыканскія дыпламаты перадаюць чуткі пра тое, што ў яго ёсць незаконныя прыбыткі, якія старанна хаваюцца за мяжой. У прыватнасці, згадваецца пра швейцарскую нафтагандлёвую фірму Gunvоr, якая можа быць крыніцай невядомага багацця Пуціна.

Як адзначаецца ў далейшых дакументах, Пуцін разумее, што ў рамках пабудаванай ім сістэмы закон не гуляе вырашальнай ролі, таму пад суд можа пайсці любы, і бізнэс таксама могуць раптам адабраць. Тым часам, па неафіцыйных падліках, багацце расійскага прэм'ера можа дасягаць 40 млрд долараў, а сам ён, магчыма, з'яўляецца самым багатым чалавекам у Еўропе.

У Шарм-эш-Шэйху вылавілі акулу, якая пакалечыла турыстаў

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙУ егіпецкім курортным горадзе Шарм-эш-Шэйх злоўленая акула, што нападала на турыстаў.

У аўторак і сераду адбыліся два выпадкі нападу акулы на турыстаў, якія купаліся недалёка ад берага. Сярод пацярпелых 48-гадовая грамадзянка Расіі, якая пазбавілася рукі па локаць. Ад нападу таксама пацярпела 70-гадовая расіянка, яна была дастаўлена ў лякарню з цяжкімі траўмамі рукі і ногі, 54-гадовы жыхар Расіі і 49-гадовы грамадзянін Украіны. Абедзве жанчыны былі напярэдадні ўвечары эвакуяваныя самалётам у каірскі шпіталь і змешчаныя ў рэанімацыйнае аддзяленне. Ім ампутавалі пашкоджаныя канечнасці.

←Герман созрел

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика