Мільярд — за два гады

Источник материала:  

Такі даход у беларускіх рублях, праўда, незаконна, змог атрымаць жыхар сталіцы, у адносінах да якога ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску заведзена крымінальная справа.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, мінчанін без дзяржаўнай рэгістрацыі ў 2008-2009 гадах выконваў будаўніча-мантажныя работы. Ён выкарыстоўваў пячаткі і рэквізіты прыватных прадпрыемстваў Мінскай вобласці. Гэтаму "бізнэсмену" прыйдзецца несці адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. А вось іншы бізнэсовец, дырэктар сталічнага прыватнага прадпрыемства, умудрыўся ўхіліцца ад платы падаткаў на 1,9 мільярда рублёў. Гэтыя грошы ён схаваў ад дзяржаўнай казны, калі прадпрыемства падазронага выконвала ў красавіку—ліпені мінулага года рамонтна-будаўнічыя работы. Таксама крымінальная справа за "гульні" з падаткамі заведзена ў адносінах да кіраўніка яшчэ аднаго сталічнага прыватнага прадпрыемства, якое займаецца ў Мінску вытворчасцю электраразмеркавальнага абсталявання. Гэты дырэктар у 2009-2010 гадах ухіліўся ад платы падаткаў шляхам заніжэння падатковай базы, што пацягнула нанясенне дзяржаве ўрону на суму больш за 1,2 мільярда рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Белорусский бомонд вышел на подиум в нарядах цвета крови

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика