Шульману далі шэсць гадоў з канфіскацыяй

Источник материала:  
01.12.2010 17:02 — Новости Общества

Шульману далі шэсць гадоў з канфіскацыяй

У судзе Савецкага раёна Мінска 1 снежня быў аб’яўлены прыгавор дырэктару прадзюсарскага цэнтра Клас-клуб ДК» Генадзю Шульману. Ён прызнаны вінаватым у тым, што завалодаў маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйных памерах, і прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (частка 4 артыкула 209 КК — махлярства).

Суд апраўдаў Шульмана па частцы 2 артыкула 339 КК (хуліганства). Гаворка ішла пра канфлікт з падлеткам каля мінскай школы № 132 у 2002 годзе. Шульман таксама апраўданы за недаказанасцю віны па частцы 1 артыкула 216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу). Суд абавязаў Шульмана пакрыць пяці пацярпелым у агульнай складанасці 485 млн. 120 тыс. рублёў. Варта адзначыць, што ў пачатку працэсу над Шульманам у лютым 2010 года пацярпелых было 11, а сума ўрону — 640 млн. рублёў.

Прыгавор раённага суда не набыў моц і можа быць абскарджаны ў Мінскім гарадскім судзе.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←2—4 декабря в Минске будет проведен основной этап операции "Нелегал"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика