Сапраўдная беларуская кухня: Гусь у грыбной падліўцы
01.12.2010 11:10
—
Новости Общества
1 гусь, 7–8 вялікіх сушаных белых грыбоў, 1 морква, корань пятрушкі, корань сельдэрэю, 2 ст. лыжкі мукі, 2 ст. лыжкі тлушчу, 3–4 шклянкі булёну, смятана, соль, спецыі да густу.
Тушку гусі рассячы на кавалкі, зварыць разам з сушанымі грыбамі, морквай, пятрушкай і сельдэрэем, нарэзаць кубікамі. Перад заканчэннем варкі пасаліць.
Падсмажыць на тлушчы муку, развесці падсмажанай мукой булён і праварыць на слабым агні пры памешванні. Перад тым, як зняць з агню, дадаць смятану. Гатовае мяса пакласці на талерку, гарніраваць адварным карэннем, грыбамі і заліць атрыманым соусам.
Падзяліцца навіной: