У Беларусі з’явяцца «Магилёу», «Чирвоная Слабада» і «Площа Незалежнасти»?
У Беларусі прыняты закон «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў». Ён быў падтрыманы Палатай прадстаўнікоў 14 кастрычніка, падпісаны кіраўніком дзяржавы 22 лістапада, а цяпер апублікаваны на партале pravo.by (
Што было раней?
Да з’яўлення закона гэтае пытанне рэгулявалася законам «Аб мовах» і прадугледжвала аднолькавы статус расійскай і беларускай моў. «У Рэспубліцы Беларусь тапонімы (назвы населеных пунктаў,— было напісана ў старым законе.
Што значыцца новая фармулёўка? Калі разумець яе літаральна, беларускія назвы мусяць быль транслітэраваныя на рускую мову. Нагадаем, што транслітэрацыя — перавод адной графічнай сістэмы алфавіта ў іншую, то бок перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой. Значыцца, словы
«Магілёў», «Ваўкавыск», павінны захаваць сваё «у» і ў расійскай мове — «Магилёу», «Ваукавыск».Цікава выглядае сітуацыя з тапонімамі, якія ўтрымліваюць у сабе прыметнік ці дзеепрыметнік. Трэба чакаць станцыю метро «Кастрычницкая» і прыпынак «Площа Незалежнасти»?
Камітэт па дзяржаўнаё маёмасці, на якога ўскладзеная адказнасць па фарміраванні правілаў перадачы найменняў з мовы на мовы, рыхтуе адказ на пытанні «Нашай нівы».Яўген Васількоў