Выратаваныя тры жыцці
01.12.2010
—
Новости Общества
...Пажар адбыўся ў пасёлку Альба раніцай. Работнік МНС, вадзіцель Нясвіжскага раённага падраздзялення, прапаршчык унутранай службы Валерый Цярпіцкі быў каля свайго дома, калі ўбачыў, што на суседняй вуліцы ў жылым доме пачаўся пажар.
Прапаршчык, які на той момант не быў на службе, кінуўся на дапамогу. Гаспадыня дома, пачуўшы гук спрацаваўшага апавяшчальніка, самастойна выйшла на вуліцу. Аднак у доме заставаліся два яе сыны — інваліды з дзяцінства, 1963 і 1964 гадоў нараджэння. Работнік МНС забег у задымлены дом і вывеў абодвух мужчын.
Сяргей РАСОЛЬКА.