У Варшаве адкрыўся беларускі турысцка-інфармацыйны цэнтр

Источник материала:  
30.11.2010 09:45 — Новости Общества
У варшаўскім гатэлі «Грамада» адкрыўся беларускі турысцка-інфармацыйны цэнтр.

Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Сямашка, цэнтр закліканы садзейнічаць развіццю нацыянальнай тургаліны. Цэнтр будзе займацца стварэннем інфармацыйнай базы даных аб турыстычным патэнцыяле Беларусі, прапагандай турыстычных магчымасцяў краіны. Тут можна будзе атрымаць інфармацыю пра культурна-гістарычныя славутасці, запаведныя і рэкрэацыйныя месцы, гасцініцы, базы адпачынку, рэстараны, кавярні, музеі, тэатры і іншыя звесткі, якія могуць быць карысныя турысту падчас знаходжання ў краіне.

Цэнтр таксама будзе працаваць з мэтай прыцягнення турыстаў у Беларусь, садзейнічаць ім у набыцці турпаслуг. Акрамя таго, цэнтр павінен інтэграваць у міжнародную сетку электроннага абмену звесткі аб турпрадуктах і паслугах.

Як адзначае прадстаўнік прэс-службы, беларускія турысцка-інфармацыйныя цэнтры за мяжой адкрываюцца ў мэтах удасканальвання інфармацыйнага забеспячэння, прасоўвання турыстычных магчымасцяў Беларусі на міжнародны рынак і фарміравання станоўчага іміджу краіны як турыстычнага рэгіёну. Ідэя іх стварэння адлюстраваная ў Нацыянальнай праграме развіцця турызму ў Беларусі.

Нагадаем, у 2010 годзе турысцка-інфармацыйныя цэнтры былі адкрыты ў Вільнюсе (Літва), Даўгаўпілсе (Латвія) і Пскове (Расія).

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←В Минске за минувшие сутки зарегистрировано 12 случаев холодовых травм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика