Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 75-годдзем
30.11.2010
—
Новости Общества
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 75-годдзем навучальнай установы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гімназія-каледж выхавала многіх праслаўленых беларускіх выканаўцаў і кампазітараў. Шматлікія перамогі навучэнцаў і выпускнікоў гімназіі-каледжа ў прэстыжных конкурсах сведчаць аб гэтым і садзейнічаюць павышэнню міжнароднага аўтарытэту дзяржавы.
"Няхай і далей ваша штодзённая творчая работа па пошуку талентаў і раскрыццю іх здольнасцяў выклікае шчырую павагу і ўдзячнасць", — пажадаў Прэзідэнт калектыву навучальнай установы.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.