Рэспубліканская рада па справах культуры і мастацтва створаны ў Беларусі
Прынята пастанова Савета Міністраў ад 24 лістапада № 1719 «Аб стварэнні Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Высокі статус рады (савета) дасць магчымасць абмяркоўваць і ўносіць на разгляд урада прапановы па ключавых праблемах развіцця культуры і мастацтва, па вызначэнню асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і канкрэтных мер па яе рэалізацыі, падтрымцы канкрэтных грамадска значных культурных праектаў.
У склад савета ўвайшлі аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва, такія як народныя артысты СССР і Беларусі Расціслаў Янкоўскі, Валянцін Елізар’еў, народныя артысты Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, Міхаіл Фінберг, Анатоль Ярмоленка, старшыні творчых саюзаў, навуковыя супрацоўнікі і грамадскія дзеячы Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, прадстаўнікі рэгіёнаў, а таксама папулярныя артысты Алег Хаменка, Вольга Гайко.
На першым пасяджэнні савета, якое адбудзецца ў студзені 2011 года, Міністэрства культуры плануе прапанаваць да разгляду пытанні аховы
Работа Рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва дасць магчымасць забяспечыць больш шырокі ўдзел творчай інтэлігенцыі ў ажыццяўленні дзяржаўнай культурнай палітыкі, аб’ектыўную ацэнку праблемных пытанняў і распрацоўку канкрэтных мер па іх выкананню, адзначылі ў міністэрстве.
БЕЛТА