З пачатку года беларусаў паменела на 16 тысяч
![]() |
паведамляе Белстат са спасылкай на папярэднія вынікі перапісу насельніцтва 2009 года.
Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 24 тыс. 28 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 8 тыс. 392 чалавекі.
У Мінску за 10 месяцаў колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 843,7 тыс. да 1 млн. 858,1 тысячы,у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.
У прыватнасці, у Гомельскай вобласці на 1 лістапада налічвалася 1 млн. 436 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 года — 1 млн. 439,2 тыс.); Мінскай — 1 млн. 413,7 тыс. (1 млн. 419,9 тыс.); Брэсцкай — 1 млн. 396 тыс. (1 млн. 399,2 тыс.); Віцебскай — 1 млн. 223 тыс. (1 млн. 229,4 тыс.); Магілёўскай — 1 млн. 90,1 тыс. (1 млн. 97,3 тыс.); Гродзенскай — 1 млн. 67,4 тыс. (1 млн. 71,3 тыс.).
За студзень—кастрычнік у Беларусі нарадзіліся 90 тыс. дзяцей (на 2.615 менш у параўнанні з гэткім жа перыядам 2009 года), памерлі — 114 тыс. 28 чалавек (на 2.715 больш). Натуральныя страты насельніцтва склалі 24 тыс. 28 чалавек.
За гэты ж перыяд у краіну прыбылі 14 тыс. 34 чалавекі, паехалі — 5 тыс. 642.Колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 2% (да 67 тыс. 839), скасаваных — павялічыліся на 2,6% (29 тыс. 105). На тысячу шлюбаў прыпадала 429 скасаванняў, у той час як за аналагічны перыяд 2009 года — 410.
Марына Носава, БелаПАН