Пасольства Бельгіі ў Мінску пакуль не будзе
паведаміў пасол Бельгіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтву Гі Труверуа.
«Пасольства ў Мінску было б добрай ідэяй, але не лічу, што гэта неабходная ўмова для пашырэння эканамічных кантактаў. У нас ёсць ганаровы консул у Беларусі, які актыўна ўдзельнічае ў бізнесе», — сказаў пасол.
На думку дыпламата, зараз асноўная задача
«Зараз мы імкнемся вызначыць тыя сферы, у якіх Беларусь уяўляе для нас камерцыйную цікавасць», — дадаў Гі Труверуа. Ён адзначыў, што ў Беларусі паспяхова працуюць 30–40 бельгійскіх кампаній. Аб’ём гандлю паміж краінамі склаў 300 млн. еўра, але, як лічыць пасол, «можа быць значна большым».
Дыпламат мяркуе, што рэфармаванне беларускай эканомікі і ўдзел краіны ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам будзе садзейнічаць росту цікавасці да яе з боку замежных інвестараў, у тым ліку з Бельгіі. Аднак для набыцця Беларуссю канкурэнтных пераваг вельмі важныя «тэмп і маштаб рэформ», з улікам эканамічных пераўтварэнняў у
«У вашай краіны ёсць усё неабходнае, каб выкарыстаць перавагі, якія дае Мытны саюз, у прыватнасці ўдалае геаграфічнае становішча», — лічыць Труверуа.
Са свайго боку Бельгія гатова падзяліцца багатым вопытам у сферы лагістыкі і спадзяецца на супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і кампаніямі, сказаў пасол. У Беларусі ўжо працуе прадстаўніцтва бельгійскай лагістычнай кампаніі Ahlers — аднаго з сусветных лідараў у галіне марскіх, аўтамабільных і чыгуначных перавозак.
Як адзначыў Гі Труверуа, у студзені гэтага года, калі ён прыязджаў у Мінск для ўручэння даверчых грамат прэзідэнту Беларусі, ён абяцаў міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву «вярнуцца з бізнесам» і стрымаў сваё абяцанне. 25 лістапада ў Мінску адбыліся дзелавы семінар і
БелаПАН