АБЗАЦ

Источник материала:  

57-гадовы мінчанін загінуў пад коламі "Пежо-405" на вуліцы Казінца. 28-гадовы кіроўца, у крыві якога было выяўлена 2,95 праміле алкаголю, збіў пешахода на нерэгуляваным пераходзе насупраць прыпынку грамадскага транспарту "Ручай". Па словах кіроўцы, ён ехаў па крайняй правай паласе, не паспеў затармазіць і здзейсніў наезд. Мужчына прызнаў, што выпіў за гадзіну да аварыі пляшку віна. Ехаў дадому ў Калядзічы, а паехаў праз горад, бо "на кальцавой заторы". Супрацоўнікі ДАІ расказалі, што падчас тлумачэнняў кіроўца расплакаўся і заявіў: "Лепш бы мяне пасадзілі". Вядзецца расследаванне.

Наведнік рэстарана "Сёмае неба" ў гатэлі "Мінск" разбіўся, упаўшы з 6-га паверха. Пракуратура праводзіць праверку па факце гібелі 34-гадовага жыхара Мінскага раёна. Няшчасны выпадак здарыўся прыблізна ў 23.00 25 лістапада. Мужчына адпачываў у кампаніі ў рэстаране, выпіў. З-за неасцярожнасці ён пераваліўся цераз парэнчы на ўнутранай лесвіцы гатэля і, упаўшы з шостага паверха, памёр на месцы.

У Мінску затрыманы буйны нелегальны пастаўшчык насення маку. 32-гадовы жыхар Мінска быў затрыманы падчас ажыццяўлення здзелкі з адным з наркаманаў. У аўтамашыне прадаўца аператыўнікі знайшлі 57 кг насення маку ў расфасаваных пакетах, а таксама 25 літраў бутыляванага растваральніка, неабходнага для прыгатавання наркотыка. Кілаграм макавага насення наркадылер прадаваў па 100 тысяч рублёў.

Двое нецвярозых жыхароў Пінскага раёна спрабавалі сагнаць фургон з марозівам. Кіроўца тэрмафургона Mеrsеdеs на некалькі хвілін пакінуў аўтамабіль з ключамі, устаўленымі ў замок запальвання. Гэтым і скарысталіся зламыснікі. Яны ўскочылі ў машыну і спрабавалі з'ехаць. Аднак не здолелі справіцца з грузавіком, праехалі некалькі метраў і спыніліся, пры гэтым умудрыліся пашкодзіць тры легкавікі. Няўдалая "аперацыя" па крадзяжы грузавіка з марозівам доўжылася 10 хвілін. Небаракаў затрымалі мінакі і перадалі патрулю міліцыі.   ПОЎНЫ АБЗАЦ    Нямецкі пенсіянер выпадкова замураваў сябе ў падвале ўласнага дома. Сталы жыхар горада Ена самастойна праводзіў работы ў падвале: збіраўся наглуха перакрыць уваход у гаспадарчае памяшканне, праз якое толькі і можна было прабрацца ў падвал. Сваю памылку ён асэнсаваў толькі тады, калі работы былі завершаныя і ён быў заблакаваны ў памяшканні. Немец правёў у падвале некалькі дзён, а потым усё ж пачаў выбірацца. Ён вырашыў разбурыць адну са сцен, але ў цемры пераблытаў і пачаў дрыліць сцяну, што вяла да суседзяў. Тыя зразумелі, што свідруюць з іх боку, і выклікалі паліцыю. Вартавыя парадку не сталі ламаць сцяну і дачакаліся, пакуль пенсіянер выберацца сам. Калі той нарэшце вызваліўся, з ім правялі гутарку. Ці давядзецца чалавеку плаціць за пашкоджаную сцяну, не паведамляецца.

←Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі будуць стварацца зручныя ўмовы работы рэзідэнтаў СЭЗ"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика