Будуць і паркоўкі, і развязкі

Источник материала:  

Падчас сустрэчы з жыхарамі мікрараёна Лошыца старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька паабяцаў вуліцу з васьміпалосным рухам, рэканструкцыю ДК і забаўляльны цэнтр.

— Мы сёння прапрацоўваем пытанні аб рэканструкцыі Чэрвеньскага рынку, — заявіў спадар Ладуцька. — Мы вядзём для гэтага перамовы з сур'ёзнай замежнай кампаніяй. І на гэтым месцы разам плануем пабудаваць буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр. А гэта значыць, што можна будзе адпачыць у сучасных умовах.

Праз 2,5 года запрацуе новы ДК АТ "Камволь". Гэта дазволіць размясціць 50-60 творчых калектываў і дасць магчымасць маладым і людзям старэйшага пакалення задаволіць патрэбы ў самавыражэнні, — лічыць Мікалай Ладуцька. — Гэта сур'ёзны праект для сталіцы. Будынку ДК АТ "Камволь" ужо 50 гадоў. Да яго ўвесь гэты час ніхто не дакранаўся. Аднак мы падлічылі, што рэканструкцыя нам па сілах. І на працягу 2,5 года ў гарадскім бюджэце радок "ДК АО "Камволь" праходзіць будзе.

— Наша задача — пабудаваць 200 тысяч парковачных месцаў у сталіцы за бліжэйшыя пяць гадоў. А 400 тысяч — да 2020 года, — адказваючы на пытанне пра паркоўкі, заявіў спадар Ладуцька.

— У 2011 годзе адкрыецца транспартная развязка па вул. Дзянісаўскай і Маякоўскага. Кошт гэтай развязкі — 70 мільярдаў рублёў, — кажа Мікалай Ладуцька. — Налета пойдуць пад знос некаторыя дамы на ўчастку ад вуліцы Дзянісаўскай да Чэрвеньскага рынку. І ў сярэдзіне 2013 года мы атрымаем сучасную вуліцу з васьміпалосным рухам і падземнымі пераходамі. А да 1 красавіка 2014 года будзе пабудавана другая транспартная развязка ў раёне Аранскай і Чэрвеньскага рынку. Ужо дадзена заданне па праектаванні Інстытуту Мінскграмадзянпраект.

Па словах спадара Ладуцькі, для гарадскога бюджэту гэты праект будзе каштаваць у сукупнасці больш за 300 млрд рублёў.

— Мы доўга ўзважвалі, ці паспеюць праекціроўшчыкі і будаўнікі, ці вытрымае гарадскі бюджэт. І прыйшлі да высновы, што зможам, — заявіў мэр горада. — Мы створым структуру, якая будзе функцыянаваць і сёння, і заўтра, і ў бліжэйшыя 50-60 гадоў.

Настасся Занько.

←Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі будуць стварацца зручныя ўмовы работы рэзідэнтаў СЭЗ"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика