Лукашэнка забараніў імпартаваць зубачысткі

Источник материала:  
26.11.2010 16:39 — Новости Общества
Імпартазамяшчэнне будзе адным з асноўных напрамкаў эканамічнага развіцця Беларусі ў будучай пяцігодцы. Пра заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання СЭЗ «Мінск».

Лукашэнка забараніў імпартаваць зубачысткі

«Не трэба ўвозіць зубачысткі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яркім прыкладам эфектыўнага імпартазамяшчэння з’яўляецца дзейнасць беларуска-шведскага сумеснага прадпрыемства «Бако Бісаў», якое з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ «Мінск». Яно зарэгістравана ў снежні 2006 года, заснавальнікамі з’яўляюцца шведская кампанія «Бако Бісаў Свенска Эй Бі» (98%) і беларускае ЗП «Бако інструменты» (2%).

Сумеснае прадпрыемства рэалізуе на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Мінск» інвестыцыйны праект «Будаўніцтва завода па вытворчасці біметалічных стужачных піл». Яго ўзвядзенне было пачата восенню 2008 года, і ў студзені 2010 года завершаны першы пускавы комплекс, які ўключае адміністрацыйна-бытавы і вытворчы карпусы. Другі этап будаўніцтва завершыцца не пазней за 2012 год.

СП «Бако Бісаў» мае ўнікальную тэхналогію і абсталяванне для вытворчасці біметалічных стужачных піл, аналагаў якім няма ў краінах СНД. Дзякуючы высокай якасці, вырабляемая прадукцыя мае пастаянны попыт, яе выкарыстоўваюць у 130 краінах свету. Гэта экспартаарыентаванае СП з’яўляецца высокатэхналагічным і інавацыйным.

Як праінфармавалі кіраўніка дзяржавы, нягледзячы на тое, што будаўніцтва завода прыпала на разгар сусветнага эканамічнага крызісу, ніякіх збояў з інвестыцыямі не было.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзейнасць СП «Бако Бісаў» свабоднай эканамічнай зоны «Мінск».

Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з дзейнасцю СТАА «АлюмінТэхна» і ТАА «Алютэх Інкарпарэйтэд».

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Программа развития региональных электронных СМИ будет разработана в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика