Нацбанк атрымаў 6 млрд юаняў

Источник материала:  

Гэтыя грошы, што ў эквіваленце складае 900 мільёнаў долараў ЗША, галоўны банк нашай краіны атрымаў у рамках СВОП пагаднення з Народным банкам Кітая.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацбанка Міхаіл Журавовіч, сродкі атрыманыя і залічаныя на рахунак Нацыянальнага банка ў Народным банку Кітая. Гэта, адзначаюць банкаўскія спецыялісты, акажа станоўчы ўплыў на аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні. Нагадаем, што ў леташнім сакавіку паміж Нацбанкам і Народным банкам Кітая заключана пагадненне аб правядзенні валютнай здзелкі СВОП для садзейнічання двухбаковаму гандлю і інвестыцыям у мэтах эканамічнага развіцця дзвюх краін. Памер сумы СВОПа, прадугледжаны гэтым пагадненнем, быў вызначаны ў 20 мільярдаў юаняў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Большая разница. Разумное ограничение потребительского импорта сохранится, но главную ставку будут делать на рост экспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика