У свет выходзіць мастацкі канверт з арыгінальнай маркай, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у пятніцу, 26 лістапада, выпускае ў абарачэнне тыражом больш за 10 тыс. экзэмпляраў мастацкі канверт з арыгінальнай маркай "80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча".
Намінал маркі "А" на ім адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. На марцы сталічны мастак Яўген Сіманенка адлюстраваў партрэт вядомага беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка і кінасцэнарыста. А на канверце — мастацкую кампазіцыю па матывах гістарычных твораў У. Караткевіча. Як расказалі ў РУП "Белпошта", месцам гашэння навінкі спецштэмпелем "Першы дзень" вызначана аддзяленне паштовай сувязі № 11 горада Оршы, радзімы Уладзіміра Сямёнавіча.
Віктар КУШНАРОЎ, "Мінск—Навіны".