АБЗАЦ

Источник материала:  

Беларускія памежнікі прыступілі да вывядзення новай пароды службовых сабак. Як адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, работы вядуцца на высокім навуковым узроўні сумесна з Віцебскай ветэрынарнай акадэміяй, а таксама з калегамі з Бельгіі і Германіі.

Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі загарэўся падчас руху па вуліцы Платонава ў Мінску. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі па выкліку, устанавілі, што загарэлася ў маторным адсеку аўтамабіля. У выніку агнём пашкоджаныя маторны адсек, панэль прыбораў і лабавое шкло. Салон "хуткай" моцна закураны. Машына ехала з гаража ў 3-ю клінічную бальніцу. У кабіне быў толькі кіроўца, які паспеў выскачыць. Мяркуемая прычына загарання — разгерметызацыя паліўнага патрубка.

Увечары 24 лістапада сур'ёзнае ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Арлоўская і Карастаянавай у Мінску. Аўтамабіль БМВ страціў кіраванне і ледзь не ўрэзаўся ў сцяну жылога дома. Іншамарка літаральна вылецела з праезнай часткі, моцна ўдарылася аб бардзюр, праехала ў некіруемым заносе каля 20 м па тратуары і спынілася, ударыўшыся ў дрэва, у лічаных сантыметрах ад сцяны 5-павярховіка. Як выявілася, ДТЗ было справакаванае няўважлівасцю маладой кіроўцы аўтамабіля "Лексус", якая не заўважыла БМВ і пачала паварочваць. На шчасце, на той час на тратуары не было мінакоў. Кіроўца БМВ не пацярпеў, віноўніцы ДТЗ пагражае буйны штраф ці пазбаўленне правоў.     ПОЎНЫ АБЗАЦ

Грамадзяне Літвы перапраўлялі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі праз возера па вяроўцы. Полацкія памежнікі атрымалі інфармацыю ад літоўскіх калег аб затрыманні на беразе возера Аліварда двух грамадзянаў Літвы, у якіх было выяўлена 12 скрыняў цыгарэт. У раён затрымання рушыла трывожная група. Пры абследаванні берагавой лініі выявілі канец вяроўкі даўжынёй 400 м. У в. Вазгяленцы Браслаўскага раёна быў затрыманы 25-гадовы грамадзянін Літвы, у якога не было дакументаў на знаходжанне ў памежнай зоне. Ён перасек мяжу на лодцы, да якой была прывязана вяроўка. Затрыманы загрузіў цыгарэты, а яго саўдзельнікі на другім беразе цягнулі кантрабандны груз. Праводзіцца разбор.

←Большая разница. Разумное ограничение потребительского импорта сохранится, но главную ставку будут делать на рост экспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика