На выхадныя снег і маразы да мінус 11

Источник материала:  

Сёння, у суботу і нядзелю на тэрыторыі Беларусі ўсталюецца сапраўды зімовы характар надвор'я, паведаміў рэдакцыі начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Сёння невялікі снег чакаецца па поўначы краіны, у суботу кароткачасовы снег будзе ісці месцамі, а ў нядзелю добра заснежыць паўднёвыя рэгіёны. У гэтыя дні месцамі на дарогах сапраўдная галалёдзіца.

Тэмпература паветра сёння ўдзень будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У суботу ўначы падмарозіць ужо да мінус 2—8 градусаў, пры праясненнях — да мінус 10 градусаў, удзень — ад 6 марозу да 1 цяпла. У нядзелю стане яшчэ халадней, бо на працягу сутак тэмпературны фон будзе складаць 1—8 марозу, уначы на поўначы краіны — да мінус 11 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня маразы яшчэ ўзмацняцца. Уначы будзе 3—10 марозу, на поўначы — да мінус 15 градусаў, удзень — мінус 2—9, на поўначы краіны да 11 марозу. Пры гэтым месцамі будзе ісці снег, часам мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, нават у першую дэкаду снежня ў краіне захаваецца сапраўды зімовы характар надвор'я.

Сяргей КУРКАЧ.

←Большая разница. Разумное ограничение потребительского импорта сохранится, но главную ставку будут делать на рост экспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика