Умовы льготнага залічэння ў ВНУ будуць перагледжаныя

Источник материала:  
25.11.2010 17:21 — Новости Общества

Умовы льготнага залічэння ў ВНУ Беларусі плануецца перагледзець. Аб гэтым паведаміў 25 лістапада на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі ў Мінску першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Паводле яго слоў, будзе створана міжведамасная камісія па вывучэнні абгрунтаванасці і мэтазгоднасці давання льгот розным групам абітурыентаў.

Камісія «павінна выйсці на канкрэтныя прапановы па ўпарадкаванні льгот».

Як заявіў першы намеснік міністра, у ходзе ўступнай кампаніі 2010 года ўмовы пазаконкурснага залічэння абітурыентаў-ільготнікаў на асобныя прэстыжныя спецыяльнасці не пакідалі шанцаў на ўдзел у конкурсе абітурыентам са значна больш высокімі баламі.

Напрыклад, у БДУ на спецыяльнасць «паліталогія» на бюджэтную форму навучання пры прахадным бале 348 па-за конкурсам былі залічаныя льготнікі, якія набралі ўсяго 118 балаў (амаль у тры разы менш). Пры гэтым ільготнікі занялі каля 40% бюджэтных месцаў і выціснулі абітурыентаў, якія набралі на 200 балаў больш, адзначыў Жук. Паводле яго слоў, на спецыяльнасць «бізнес-адміністраванне» на бюджэтную форму пры прахадным бале больш чым 336 па-за конкурсам быў залічаны абітурыент, які набраў 109 балаў, але не прайшлі па конкурсе асобы, якія набралі больш чым 300 балаў. Падобныя выпадкі былі і ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка і іншых ВНУ.

Жук адзначыў, што

ўведзеныя раней пэўныя нормы па абмежаванні льгот пры залічэнні на папулярныя спецыяльнасці на практыцы да канца не працуюць.

«Справа ў тым, што гэтая норма распаўсюджваецца на тыя спецыяльнасці, на якія конкурс быў у папярэднія гады пяць і больш чалавек на месца. На практыцы абітурыенты адсочваюць інфармацыю і не падаюць дакументы на падобныя спецыяльнасці», — сказаў першы намеснік міністра. У шэрагу выпадкаў падобная сітуацыя складваецца і пры правядзенні раздзельнага конкурсу паміж сельскімі і гарадскімі выпускнікамі.

«Таму неабходна ўсебакова прааналізаваць ільготы, што даюцца абітурыентам пры паступленні, паглядзець іх апраўданасць і парадак прымянення», — заключыў Жук.


Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←Электронная система подачи заявлений в вузы Беларуси будет разработана до конца 2011 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика