Шчасліўцам-Катам новы год прынясе выгаду

Источник материала:  

2011 год, паводле Усходняга гараскопа, — гэта Год Металічнага Труса (Ката). Кітайская назва Труса: Ту. Гэта чацвёрты знак кітайскага Задыяка. У 2011-м яскрава праявяцца станоўчыя якасці згаданых жывёл-татэмаў: разумнасць, назіральнасць, міралюбства, прыязнасць, рамантычнасць і адданасць любімым, а таксама і іх слабасці: мітуслівасць, баязлівасць, педантызм і эгацэнтрызм.

Для людзей, народжаных у год Труса (Ката), гэты год прынясе магчымасці атрымаць выгаду, развіць дыпламатычныя здольнасці, праявіць гасціннасць і цеплыню. Увогуле, асобы, якія нарадзіліся ў год Труса, — таленавітыя і амбіцыйныя. Яны карыстаюцца даверам і павагай калег і сяброў. Да іх часта звяртаюцца за парадай. Людзі гэтага знака проста не выносяць канфліктаў. У іх шмат сяброў, іх гасцінная хата заўсёды адкрытая. Шчырасць не з'яўляецца іх характэрнай рысай (яны рэдка "раскрываюцца"), затое выдатна ўмеюць слухаць. Імкненне дагадзіць і ўвага да чужых праблем робяць іх незаменнымі спадарожнікамі моцных і яркіх асоб. Трусы сціплыя і прыстойныя ва ўчынках, але дзелавыя якасці пакідаюць жадаць лепшага. У каханні часцей за ўсё выбіраюць пазіцыю чакання, рэдка праяўляючы свае жаданні адкрыта. Узаемнае каханне выпадае ім рэдка, і яны вельмі цэняць такі падарунак лёсу. Яны не любяць адзіноту і могуць пайсці на ахвяры дзеля кахання і ўвагі. Найлепшыя рамантычныя партнёры для Труса — Каза ці Свіння.

Кот (Трус) заўсёды падае на лапы. Гэта шчаслівец. Адораны, у меру славалюбівы, прыемны кампаньён, сціплы, стрыманы, вытанчаны, добразычлівы. Усё гэта ведаюць. Ён прыгожа гаворыць і ўмее ацаніць сябе. Але ў мностве добрых якасцяў ёсць адзін недахоп: Кот — павярхоўны чалавек, і яго лепшыя якасці таксама павярхоўныя. Ён любіць тусоўкі, свецкія паці, і часам пляткарыць, але робіць гэта тонка, тактоўна і асцярожна. Любіць прымаць гасцей, і ў хатце ў яго ўсё зроблена з вытанчаным густам. Гэта свецкі чалавек: некаторыя назвалі б яго снобам. Ён педантычны. Жанчына-Кот можа глыбока вывучыць некаторыя прадметы з адзінай мэтай — "зіхацець", захапляць, уражваць, тады як пра іншыя важнейшыя рэчы не мае ніякага ўяўлення.

Кот звычайна не выходзіць з раўнавагі. Ён заўсёды спакойны. У ім больш сентыментальнасці, чым сапраўднай чуллівасці. Невялікая асабістая непрыемнасць хвалюе яго больш, чым вялікія беды іншых людзей. Вайна і голад у свеце кранаюць яго толькі ў тым выпадку, калі ён асабіста ад гэтага церпіць, але пакутуе ён так моцна, што можа не вытрымаць і памерці. Кот па малаважнай нагодзе можа заплакаць, але хутка суцяшаецца. Меланхолія жанчын гэтага знака — адзін з галоўных казыроў іх чароўнай прывабнасці.

Кот — кансерватар. Ён ненавідзіць усё, што можа пахіснуць яго жыццё, усё, што можа выклікаць ускладненні. Больш за ўсіх ён імкнецца да камфорту і бяспекі. Не прадпрымае нічога, не ўзважыўшы загадзя ўсе "за" і "супраць". З-за гэтай асцярожнасці людзі захапляюцца ім і давяраюць яму. У фінансавым становішчы ён заўсёды будзе шчаслівы. Той, хто падпісвае кантракт з ім, ніколі не пашкадуе. Гэта добры спекулянт, які мае дар на выгадныя здзелкі. Карацей, спакойны Кот — вельмі небяспечны як чалавек бізнэсу. Ён даб'ецца поспеху ў гандлі. Маючы добры густ, можа быць уладальнікам антыкварнай крамы. Можа быць юрыстам (адвакатам, натарыусам) ці дыпламатам — пры ўмове, што яго жыццё не падвергнецца рызыцы. Жанчына гэтага знака зможа дасягнуць поспеху і бляску ва ўсіх відах дзейнасці, якія патрабуюць густу, гасціннасці і добрага прадстаўніцтва. Чалавеку палітыкі варта абраць сабе жонку, народжаную пад знакам Ката — адначасова свецкую і сціплую, якая прынясе мужу шмат карысці адной сваёй прысутнасцю.

Кот лёгка расстаецца са сваімі блізкімі на карысць сяброў. У яго няма пачуцця адказнасці перад сям'ёй, і часта ён ставіцца да сваіх родных і дзяцей як да чужых людзей, аддаючы перавагу сябрам. Матчын інстынкт гэтага знака вельмі абмежаваны, але свой матчыны доўг жанчыны-Коткі заўсёды выконваюць.

Кот добра ладзіць з Казой, у якой цэніць артыстычны густ. Ён прынясе ёй камфорт, а яе капрызы не крануць яго. Добрыя рамантычныя стасункі верагодны з Сабакам і скрупулёзнай Свіннёй. Певень выводзіць Ката з сябе сваім фанфаронствам, а Пацука Кот павінен баяцца як чумы. З Тыграм яго стасункі ў каханні і справах будуць нацягнутымі. Кот, як менш моцны, заўсёды можа зрабіць піруэт і выйсці з гульні — у іх агульная парода, і ён не баіцца Тыгра.

Шчасліўцам-Катам новы год прынясе выгадуАзіяцкія народы з недаверам ставяцца да Ката. Кажуць, што ведзьмакі ператвараюцца ў катоў. У Еўропе іх спальвалі жыўцом, вінавацячы ў змове з д'яблам. Але, мабыць, гэтая дрэнная рэпутацыя не вельмі заслужаная. Егіпцяне, напрыклад, шанавалі Ката, як бога. Бог, вядзьмак ці чалавек, — выбірайце самі, але пагадзіцеся, што ў яго поглядзе ёсць штосьці містычнае. Яго бачная слабасць можа перарасці ў небяспечную сілу!

У год Труса нарадзіліся: Б. Савінкаў, Ю. Пілсудскі, І. Сталін, У. Гарыман, А. Эйнштэйн, Р. Оўэн, Л. Даватар, І. Курчатаў, А. Грэчка, Ю. Райзман, М. Святлоў, І. Эрэнбург, С. Вавілаў, К. Сіманаў, Ю. Фучык, В. Скот, В. Жукоўскі, Эпікур.

Чым сустракаць год Ката (Труса)?

На святочным стале абавязкова павінны быць яблыкі і проса. Не варта падаваць на стол ніякай заячыны ці трусяціны, каб не будзіць у Зайцу Тыгра! Наогул, лепш аддаць перавагу стравам вегетарыянскім. Пабольш усякай гародніны (асабліва траўкі) — зялёнай цыбулі, кропу, пятрушкі, салаты.

Стыхія 2011 года — Метал, таму варта расставіць па кватэры металічныя ўпрыгожванні (напрыклад, металічныя вазы ці падстаўкі для свечак) і выкарыстаць прыгожыя металічныя сталовыя прыборы. Не забудзьцеся купіць фігуркі са знакам гэтага года і падарыць іх блізкім. Пакіньце фігурку і сабе, пастаўце яе на паліцу ці прымацуйце да халадзільніка, каб дагадзіць сімвалу надыходзячага года.

Разам з навагоднімі падарункамі пад ёлку варта пакласці пучок морквы, каб пацешыць знак 2011 года. А пад бой гадзінніка, загадаўшы запаветнае жаданне, можна і памяўкаць (каб пацешыць заадно і Ката).

У што апрануцца на сустрэчу з Новым 2011 годам?

Неабходна прадумаць убор, які будзе адпавядаць колеру Труса. Найболей вядомы белы трус з чырвонымі ці сінімі вачамі, але ёсць таксама чорныя, карычневыя, сінія ці блакітнаватыя, чорна-бурыя, серабрыстыя і жоўтыя трусы. З катом яшчэ прасцей.

Калі ў вас няма маскараднага гарнітура труса ці ката, лепш за ўсё прыбрацца ў адзежу з лёну, бавоўны, шэрсці светлых пастэльных тонаў, хоць дапушчальныя таксама жоўты, карычневы, серабрысты, бэжавы, блакітны і памяранцавы.

Што дарыць?

Самым удалым падарункам будзе плед. Пажадана — у каларыстыцы сімвалаў года. Але галоўнае — пухнаты і мяккі. Для цяпла і ўтульнасці можна падарыць мяккія хатнія тапачкі з трусовымі вушкамі ці катовымі вусамі. Выдатнымі навагоднімі падарункамі будуць і мяккія цацкі ў выглядзе сімвалаў года.

Трус вельмі любіць сувеніры. А значыць, у навагоднюю ноч можна дарыць родным і сябрам разнастайныя статуэткі, талісманчыкі, кубачкі з выявамі труса ці ката, бірулькі на ключы і мабільнікі.

Добрым падарункам стане жывы сімвал года — дэкаратыўны трус ці кацяня. Праўда, лепш спачатку пацікавіцца стаўленнем да жывёл у будучага гаспадара, каб замест радасці не ўбачыць на яго твары разгубленасць. Можна падарыць звязку морквы, ці качан капусты, перавязаны святочнай стужкай. Замест букетаў — пятрушку-кроп-салату. А каб не пакрыўдзіць другога сімвала года, святочныя салаты можна ўпрыгожыць фігуркамі мышак, зробленых з вараных яек.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

←Усс: Лукашенко будет у меня премьером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика