МУС Беларусі прапануе ўвесці "каменданцкую гадзіну" для непаўналетніх

Источник материала:  

МУС Беларусі прапануе забараніць непаўналетнім з'яўляцца на вуліцах пасля 23.00 без суправаджэння дарослых. Аб гэтым заявіў учора міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адказваючы на пытанні дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да міністра звярнуўся дэпутат Ігар Карпенка і нагадаў, што такая практыка існавала раней у Беларусі. Кіраўнік МУС паведаміў, што міліцэйскае ведамства падрыхтуе адпаведны законапраект і накіруе парламентарыям. На думку міністра, прапанаваная забарона дапаможа ў прафілактыцы злачыннасці сярод непаўналетніх, паколькі яны парушаюць закон менавіта позна вечарам або ноччу і, на жаль, нярэдка ў стане алкагольнага ап'янення. Акрамя таго, "каменданцкая гадзіна" як дадатковая мера можа дапамагчы захаваць станоўчую тэндэнцыю зніжэння ўзроўню злачыннасці.

←Усс: Лукашенко будет у меня премьером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика