ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У Літве адзначыўся спад беспрацоўя

У Літве беспрацоўе, якое няўхільна ўзрастала з сярэдзіны 2008 года, у трэцім квартале цяперашняга года пачало змяншацца. Паводле звестак Дэпартамента статыстыкі, колькасць беспрацоўных паменшылася на 5,2 тыс., ці на 1,7% у параўнанні з другім кварталам.

Агульная колькасць беспрацоўных у Літве ў трэцім квартале бягучага года складала 292 тыс., а ўзровень беспрацоўя ў краіне — 17,8%, што на 0,5% менш, чым у другім квартале.

Дэпартамент статыстыкі правёў даследаванне занятасці насельніцтва, якое паказала, што ўзровень беспрацоўя ў трэцім квартале больш за ўсё паменшыўся сярод мужчын і жыхароў гарадоў. Больш за палову беспрацоўных у Літве (55,6%) скончылі сярэднюю школу ці прафтэхвучылішчы, кожны шосты (16%) — мае вышэйшую ці сярэдне-спецыяльную адукацыю. 42,2% усіх беспрацоўных шукаюць працу на працягу года і даўжэй. Занятасць вырасла галоўным чынам у сферы будаўніцтва і ў прамысловасці.

Паводле інфармацыі еўрапейскага статыстычнага агенцтва "Еўрастат", узровень беспрацоўя ў ЕС у верасні бягучага года склаў 9,6%. Самае высокае беспрацоўе сярод краін ЕС зарэгістравана ў Іспаніі (20,8%), а самае нізкае — у Нідэрландах (4,4%).

Асобныя дэлегацыі на саміце НАТА наладзілі пагулянку з прастытуткамі?

Грузінская дэлегацыя бурна адзначыла свой удзел у саміце НАТА ў Лісабоне, наладзіўшы шумную вечарынку ў гатэлі з 80 прастытуткамі, сцвярджае адна з вядучых партугальскіх газет Соrrеіо dа Mаnhа.

Яна піша, што пагулянка была такой маштабнай, што прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які спыніўся ў тым жа гатэлі, быў змушаны звярнуцца са скаргай у адміністрацыю. Тая запатрабавала ад грузінскіх гасцей паводзіць сябе больш сціпла.

На месца была выклікана паліцыя, якая па пералічаных фактах склала пратакол. Як сцвярджаюць СМІ, у пагулянцы ўдзельнічалі і прадстаўнікі армянскай дэлегацыі саміту.

МЗС Грузіі адмовіўся каментаваць інцыдэнт, заявіўшы, што ў Тбілісі нічога пра яго не ведаюць. Са свайго боку, знешнепалітычнае ведамства Арменіі назвала публікацыю партугальскай газеты абсурдам.

Колькасць ахвяр на фэсце ў Пномпені перавысіла 450 чалавек

Пра гэта паведамляе "Сіньхуа" са спасылкай на заяву ўладаў. 109 чалавек загінула на месцы, 347 сканала ў лякарнях. Раней паведамлялася пра 350 загінулых. Такая значная змена звестак пра колькасць ахвяр тлумачыцца тым, што целы людзей, што загінулі адразу, былі перададзены іх сваякам у розных раёнах краіны. Мясцовыя ўлады паведамілі пра гэта толькі цяпер.

Фэст вады ў Камбоджы з'яўляецца адным з галоўных святаў краіны і адзначаецца тры дні. 22 лістапада натоўп пасля канцэрта накіраваўся ў бок цэнтра горада па падвесным мосце. Паводле папярэдніх звестак, паніка і цісканіна пачаліся пасля таго, як мост стаў разгойдвацца. Людзі спалохаліся таго, што ён абрынецца. Як заявіў прэм'ер-міністр краіны Хун Сен, нічога больш жудаснага ў краіне не адбывалася з часоў кіравання чырвоных кхмераў.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙБольш за 70 працэнтаў каньяку і 50 працэнтаў віна ў Расіі — падробка

Больш за 70% каньяку, які прадаецца ў Расіі, — падробка. Або падфарбаваная гарэлка, або неверагодная хімічная кампазіцыя. З віном сітуацыя крыху лепшая: палова таго, што зроблена ў РФ, невядомага паходжання. Пра гэта распавёў начальнік Упраўлення дзяржаўнай палітыкі ў сферы рэгулявання алкагольнага рынка Расалкагольрэгулявання Уладзіслаў Спірын.

←Усс: Лукашенко будет у меня премьером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика