У Беларусі затрымана некалькі кур'ераў пры спробе даставіць грошы з-за мяжы для апазіцыі

Источник материала:  

Пра гэта паведаміў учора журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На просьбу журналістаў пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб затрыманні кур'ера, які спрабаваў правезці ў Беларусь $200 тыс. для фінансавання апазіцыі, Вадзім Зайцаў сказаў, што затрыманы не адзін такі кур'ер, а некалькі. Падрабязнасці ён паабяцаў паведаміць пасля завяршэння расследавання.

Каментуючы ў цэлым абстаноўку ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў з пункту гледжання спроб умяшання звонку ва ўнутраныя справы дзяржавы, старшыня КДБ адзначыў, што "рэальных знешніх пагроз няма", сітуацыя ў краіне "спакойная".

←Усс: Лукашенко будет у меня премьером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика