Ход падрыхтоўкі да ІV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта

Источник материала:  

Арганізацыйныя пытанні па правядзенні ІV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны ўчора на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІV Усебеларускага народнага сходу. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміра Макея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, на пасяджэнні абмеркаваны пытанні гатоўнасці да мерапрыемства Палаца Рэспублікі, мастацкага афармлення Мінска, Кастрычніцкай плошчы, асноўных магістраляў горада і пад'язных дарог да яго.

Таксама разгледжана пытанне аб ахове грамадскага парадку ў сталіцы ў дзень правядзення ІV Усебеларускага народнага сходу.

На пасяджэнні заслухана інфармацыя старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб гатоўнасці дэлегацый да ўдзелу ў рабоце сходу.

ІV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6—7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.

←Усс: Лукашенко будет у меня премьером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика