Сапраўдная беларуская кухня: Гусь печаная з яблыкамі і падліўкай па-літоўску

Источник материала:  
24.11.2010 10:10 — Новости Общества

1 гусь, соль, 0,5 лыжкі кмену, 2 цыбулі, да 20 дробных і 10 вялікіх яблык, 1 лыжка мукі.

З укормленай гусі зняць залішні тлушч, нацерці яе соллю і кменам зверху і з сярэдзіны, нафаршаваць дробнымі яблыкамі і пячы на блясе, падсыпаўшы папярэдне прыгаршчамі рэзанай цыбулі і паліваючы спачатку булёнам, а потым сокам, які будзе выцякаць з гусі. Падаючы на стол, абкласці спечанымі асобна яблыкамі, пакласці і тыя, што былі ўсярэдзіне. Соус заправіць лыжкай мукі, моцна закіпяціць і абліць гусь; рэшту соусу падаць у соусніку.

Замест яблык гусь можна нафаршаваць, дзеля разнастайнасці, тушанай чырвонай капустай.


Падзяліцца навіной: 

←Нацбанк: в девальвации нет необходимости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика