Zамор'е

Источник материала:  
Пах марыхуаны ў канверце

Адміністрацыі гарадоў Ратэрдам і Гаага абвясцілі аб намеры разаслаць жыхарам каля 30 тысяч спецыяльных картак з палоскамі, якія маюць характэрны пах, для таго, каб дапамагчы распазнаць, як пахне марыхуана.

Калі пацерці такую карту, то, акрамя паху марыхуаны, на ёй выявіцца таксама надпіс "Дапамажыце ў барацьбе з плантацыямі канопляў" і нумар аддзела паліцыі, у які можна патэлефанаваць і паведаміць інфармацыю пра нелегальныя плантацыі. На зваротным баку — падказка, як можна заўважыць вырошчванне канопляў у гарадскіх умовах. Так, грамадзянам раяць зважаць на бесперапынны шум вентылятараў, навалы электрычных правадоў і пастаянна завешаныя шторы. Галандскія ўлады, дарэчы, дазваляюць трымаць да пяці раслін марыхуаны для асабістага выкарыстання. У 1976 годзе ў краіне было дэкрыміналізавана валоданне марыхуанай і выкарыстанне яе ў асабістых мэтах — у аб'ёме да 5 грамаў. Аднак вырошчванне канопляў у вялікіх аб'ёмах і збыт марыхуаны застаюцца пад забаронай. Улады лічаць, што ў Галандыі маецца прыкладна 40 тысяч нелегальных плантацый канопляў, утоеных на гарышчах, складах і ў кватэрах. Кожны год толькі ў Ратэрдаме паліцыя выяўляе каля 200 падобных плантацый.

 

Мільянер з калоды

Zамор'е22-гадовы канадзец Джонатан Дзюамель стаў пераможцам самага яркага покернага турніру года — WSOP у Лас-Вегасе. За першае месца ён атрымаў 8 944 310 долараў.

Да таго як пачаць прафесійна займацца гульнёй у покер, Джонатан вучыўся ў каледжы на факультэце фінансаў, але сумяшчаць вучобу з працай было складана, таму ён вырашыў цалкам прысвяціць сябе гульні. На момант пачатку фінальнага стала ў руках Дзюамеля была сабраная амаль траціна ўсіх фішак. Ён не выпусціў сваёй перавагі і не даў суперніку — амерыканцу Джону Рэйснеру — перахапіць ініцыятыву. Да гэтай сенсацыйнай перамогі максімальны адначасовы выйгрыш Джонатана ў турніры складаў 54 904 долары, якія ён атрымаў за дзясятае месца на еўрапейскім турніры ў Празе ў 2008 годзе. За ўсю турнірную кар'еру Джонатан выйграў каля 120 тысяч долараў.

 

Выратавальнік у мініяцюры

У японскай паліцыі неўзабаве будзе служыць Персік. Менавіта так перакладаецца мянушка службовага сабакі пароды чыхуахуа — 7-гадовага Момо, які нядаўна паспяхова здаў своеасаблівыя іспыты на права служыць у адным з паліцэйскіх дэпартаментаў на захадзе Японіі. Сабака вагой 3 кг увойдзе ў склад каманды выратавальнікаў, якія ліквідуюць наступствы стыхійных бедстваў, у прыватнасці, землятрусаў.

Чыхуахуа — адна з самых маленькіх пародаў сабак, і яна ніколі раней не выкарыстоўвалася ў выратавальных аперацыях. Аднак менавіта памер жывёлы прыцягнуў увагу японцаў: маленькі і лёгкі шныпар зможа пралезці ў такія адтуліны ў разбураных будынках, дзе іншыя пароды, кшталту нямецкіх аўчарак, проста не пралезуць. Чыхуахуа Момо прыступіць да выканання службовых абавязкаў у студзені 2011 года.

 

Мядовыя жарсці па-гімалайску

Вясковыя жыхары ў Няпале кожную вясну збіраюць незвычайны ўраджай — мядовы. Напрыклад, так выглядае "пчалярнае паляванне" ў нацыянальным парку Анапурна, што адбываецца ў першыя дні мая.

Зранку ўся вёска збіраецца ў горы — дакладней, гэта робяць практычна ўсе мужчыны, хоць непасрэдна здабычай займаюцца толькі старыя. Астатнія нясуць выразаныя з дрэва прыступкі, а таксама плеценыя вяроўкі і канаты; на месцы ўсё гэта ператвараецца ў адмысловыя лесвіцы. Пад гнёздамі дзікіх пчол тым часам раскладваюцца вогнішчы, дым ад якіх мусіць прагнаць насякомых. Зрэшты, першыя 15 хвілін пчолы лютуюць, і ўсім "паляўнічым" даволі-такі адчувальна дастаецца. Зверху над тым месцам, дзе ёсць гнёзды, прывязваюць вяроўку і кідаюць уніз, там да яе прымацоўваюць усходы, і вось ужо лесвіца працягнутая ў патрэбнае месца. Потым з дапамогай вяровак перадаюць шасты, з дапамогай якіх будуць працаваць два чалавекі — яны здзіраюць сухія соты, адзін трымае кошык, а другі саскрабае соты з каменя; потым і поўны кошык, і пустыя соты па вяроўках перадаюцца ўніз. І хоць пасля працы абодва зборшчыкі распухлыя ад укусаў, але здабыча — поўны кошык духмянага мёду — на погляд аднавяскоўцаў, таго вартая.

←Ошибочка вышла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика