Плаціць за праезд давядзецца ўсім

Источник материала:  

У Мінску большасць пасажыраў рэгулярна плаціць за праезд у грамадскім транспарце, а 13% не плацяць амаль ніколі.

80% пасажыраў плацяць за праезд рэгулярна, 7% — ад выпадку да выпадку, а 80% пасажыраў не плацяць амаль ніколі. Такую статыстыку прывёў намеснік генеральнага дырэктара ГП "Мінсктранс" Віктар Тозік. Гарадскі грамадскі камунальны транспарт Мінска сёння акупляецца на 52%. Тым не менш аснашчаць яго турнікетамі не плануецца: яны замаруджваюць працэс пасадкі і высадкі пасажыраў. Аднак на працягу 2011—2012 гадоў у сталіцы будзе ўкаранёная аўтаматызаваная сістэма аплаты праезду (АСАП). Яна дазволіць прымяняць гібкую сістэму тарыфаў, у прыватнасці, устанаўліваць кошт паездкі ў залежнасці ад яе адлегласці або працягласці.

Магда КРЭПАК, "Мінск—Навіны".

←Ошибочка вышла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика