Аўто Нікітчанкі сутыкнулася з ЗІЛам Кіраўніцтва спраў прэзідэнта
23.11.2010 17:18
—
Новости Общества
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці аварыі, у якой загінуў вядомы беларускі навуковец Іван Нікітчанка.
Аўтамабілем ЗІЛ у момант сутыкнення з "Фольксвагенам" Нікітчанкі кіраваў 47-гадовы мінчук. ЗІЛ належыць рамонтна-будаўнічаму трэсту, які ўваходзіць у сістэму Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.
Нагадаем, ДТЗ здарылася 19 лістапада на 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна. Па адной з версій, "Фольксваген", за рулём якога знаходзіўся навуковец, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з ЗІЛам. Нікітчанка з траўмамі быў дастаўлены ў Маладзечанскую лякарню. Там ён уначы 20 лістапада, не прыходзячы ў прытомнасць, сканаў.
Падзяліцца навіной:
Беларускія навіны
Беларускія навіны