Асалода “Белых Росаў”. Гэты творчы калектыў ведаюць на ўсіх кантынентах планеты

Источник материала:  
Асалода “Белых Росаў”.
Гэты творчы калектыў ведаюць на ўсіх кантынентах планеты

“Трапятуха”, “Свярбілаўка”, “Падыспань”, “Хустачка”... Для тых, хто даўно захапляецца творчасцю гродзенскага ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя Росы”, пералік гэтых яго творчых здабыткаў скажа пра многае. Непаўторна, з душой, з высокім натхненнем з’яўляецца на свет кожны новы танец “Белых Росаў”, першага прафесійнага ансамбля Гродзенскай абласной філармоніі, які нарадзіўся ў 1987 годзе разам з самой філармоніяй і па сённяшні дзень з’яўляецца яе творчай асновай. Зрэшты, дастаткова адзін раз пабачыць выступленне калектыву, каб зразумець: на сцэне сапраўдныя таленты, зоркі.

Сярод шматлікіх узнагарод “Белых Росаў” — спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “харэаграфічнае мастацтва” за стварэнне канцэртнай праграмы “Аповесць былога сучасным пяром”. Сваю славу калектыў, галоўнае ў творчасці якога адраджэнне і развіццё традыцыйнага беларускага харэаграфічнага мастацтва, народнай песні і музыкі, унёс не толькі ў скарбонку Гродзеншчыны, але і краіны. “Белыя Росы” з поспехам выступалі на міжнародных фестывалях у Іспаніі, Швейцарыі, Польшчы, Літве, зачаравалі гледачоў у розных кутках свету. Дарэчы, нядаўна калектыў пабываў, ужо другі раз, у Паднябеснай. У Шанхаі на Міжнароднай выставе “ЭКСПА-2010” гродзенскія “Белыя Росы” дарылі асалоду людзям з усіх кантынентаў Зямлі.

←Ольга КРАВЦОВА: “Завоевав Кубок “НГ”, всем доказала, что я — сильнейшая”. Белорусская атлетка о Гродно, цели, к которой бежит, и службе в милиции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика