Як мужчыны робяць ГЭТА... альбо Маўклівае прызнанне

Источник материала:  

Мужчыны рэдка дэманструюць свае сапраўдныя пачуцці, нават калі вельмі кахаюць сваю адзіную. Аднак і ў іх ёсць свае спосабы "расказаць" пра трапяткое пачуццё. Толькі не словамі, з-за чаго праўда для жанчын можа быць зусім не відавочнай. І пакуль прыгожы пол чакае букетаў, падарункаў, рамантычных жэстаў і спеваў пад балконам, моцная палова даказвае сваё каханне зусім па-іншаму.

1. Ён раскрываецца перад вамі.

Расказ пра самыя патаемныя думкі і пачуцці — няпростае выпрабаванне для ўсіх людзей, і асабліва для мужчын. Будзьце ўпэўнены: ён не проста так стаў агаляць перад вамі душу.

2. Ён выконвае "брудную" работу.

Вынас смецця і чыстка ракавіны — не надта рамантычныя заняткі, аднак гэта мужчынскі спосаб паказаць свой клопат — дапамагчы зрабіць ваша жыццё лягчэйшым.

3. Ён просіць вас аб дапамозе.

Кожны раз, калі ён просіць вас дапамагчы яму выбраць падарунак для мамы, ён хоча пачуць ваша меркаванне, бо ён паважае вас і ваш выбар. Ці ж гэта не прыкмета вялікага кахання?

4. Ён праяўляе свае пачуцці на публіцы.

Калі ён так і імкнецца патрымаць вас за руку, пацалаваць — успрымайце гэтыя дзеянні як камплімент. Ён шчаслівы і ганарыцца тым, што вы — яго жанчына, а часам няма лепшага спосабу выказаць свае пачуцці, чым мацней прыціснуць каханую да сябе.

5. Ён выбірае правільныя падарункі.

Калі падарункі, атрыманыя ад яго, не ўяўляюць сабой нечага адметнага — гэта не нагода для хвалявання (большасць мужчын зусім не ўмеюць дарыць тое, што сапраўды патрэбна). А вось калі ён з зайздросным пастаянствам уражвае вас цудоўным выбарам, то можна смела тлумачыць гэта як прыкмету вялікага кахання.

6. Ён знаёміць вас з сям'ёй.

Можаце быць упэўнены: як толькі мужчына знаёміць сваю дзяўчыну з мамай, апошняя адразу пачынае намякаць яму на тое, што ёй даўно хочацца стаць бабуляй. Такім чынам, адважыўшыся сабраць за адным сталом дзвюх любімых жанчын, мужчына добра разумее, на што ён "падпісваецца". А значыць, ён бачыць будучыню ў вашых рамантычных адносінах.

7. Ён робіць вас часткай свайго кола.

Увесці вас у сваё кола — гэта не толькі назваць вам імёны сваіх сяброў. Калі ён сапраўды будуе планы на будучыню, то будзе планаваць сумесныя паходы ў кіно, вячэры ў рэстаранах, запрашаць вас на мерапрыемствы, якія сталі для яго з сябрамі добрай традыцыяй (наведванне спортпабаў у час важных матчаў, сумесныя прагулкі ў парку, паход у боўлінг і г.д.)

8. Ён становіцца часткай вашага жыцця.

Калі ён не супраць далучыцца да вас на час нудных (з яго пункту гледжання) паходаў па магазінах ці цярпліва глядзіць з вамі па тэлевізары чарговы "мыльны" серыял, значыць, ён падрыхтаваўся да доўгай асады крэпасці.

9. Ён ідзе на кампраміс.

Усё проста: калі ён кахае вас, то хоча зрабіць вас шчаслівай. Гэта не значыць, што ён заўсёды будзе дазваляць вам рабіць усё, што заўгодна, але ён дакладна гатовы пайсці на кампраміс, які задаволіць абодва бакі. Няважна, пра што ідзе гаворка — пра месца правядзення сумеснага адпачынку, ці пра тое, каму пайсці зачыніць дзверы, — мужчына прадэманструе сваё каханне гатоўнасцю саступіць.

10. Ён гаворыць пра каханне.

Безумоўна, мужчынскае прызнанне ў каханні — падзея настолькі ж рэдкая, як і анекдатычная сустрэча з дыназаўрам, аднак, калі раптам "плаціну прарвала", слухайце, не прапускаючы ні слова (хто ведае, калі яго "накрые" ў наступны раз).

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

←На интернет и суда нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика