АБЗАЦ

Источник материала:  

За мінулую пятніцу і выхадныя дні на дарогах Беларусі загінулі 26 чалавек, з іх двое дзяцей.

Таксі перакулілася ў цэнтры Мінска. ДТЗ адбылося ўчора на перасячэнні вуліц Свярдлова і Кірава. Кіроўца таксі — легкавой машыны Rеnаult — рухаўся па вуліцы Свярдлова і пачаў паварочваць. Аднак ён не саступіў дарогу другому аўтамабілю Rеnаult, які ехаў насустрач і таксама паварочваў. У выніку легкавікі сутыкнуліся: таксі перакулілася, а іншая машына ўехала ў святлафор. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Вядзецца праверка.

У Рэчыцкім раёне 20 лістапада з кабіны трактара выпала дзевяцігадовая дзяўчынка і атрымала траўмы, ад якіх памерла па дарозе ў бальніцу. Трагедыя здарылася ў вёсцы Вышамір. Падчас руху трактара "Т-16", якім кіраваў вадзіцель 1966 года нараджэння, пры павароце на скрыжаванні вуліц з кабіны выпала дзяўчынка.

Чатыры чалавекі загінулі ў Беларусі на чыгуначных пуцях за выхадныя і пятніцу. У Бабруйску пад коламі цягніка загінуў 24-гадовы мясцовы жыхар, на прыпыначным пункце Ласі — 60-гадовая пенсіянерка з Маладзечанскага раёна. На перагоне Зябраўка-Церахоўка дызель-цягнік насмерць збіў 48-гадовага мужчыну з Добрушскага раёна. У Асіповічах манеўровы цягнік смяротна траўмаваў 39-гадовую мясцовую жыхарку.   ПОЎНЫ АБЗАЦ  29-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Аўдзі", рухаючыся па аўтадарозе Рэчыца — Лоеў, учыніў наезд на дзвюх 16-гадовых дзяўчат, якія перасякалі праезную частку ў неўстаноўленым месцы. У выніку ДТЗ адна з дзяўчат ад атрыманых траўмаў памерла па дарозе ў бальніцу, другая атрымала цялесныя пашкоджанні.

У Хойніцкім раёне на будоўлі сельскага Дома культуры вёскі Вялецін загінуў рабочы ТДА "Аграбудпрам". Падчас будаўнічых работ адбылося частковае абрушэнне сцяны ўнутры будынка, пры гэтым быў смяротна траўмаваны 51-гадовы рабочы, які знаходзіўся побач. Праводзіцца праверка.

У продаж паступяць прэзерватывы з дзьмухаўцоў. Аказваецца, з гэтай расліны можна рабіць не толькі вянкі, варэнне і віно. Нямецкія навукоўцы прапануюць выкарыстоўваць іх для вытворчасці такога неабходнага прадмета, як прэзерватыў. Навукоўцы знаходзяцца ў фінальнай стадыі распрацоўкі тэхналогіі, якая дазваляе здабываць з дзьмухаўцоў палімер, які не саступае па сваіх якасцях латэксу. Тэхналогію мяркуюць укараніць на працягу бліжэйшых 2-х гадоў, і ў першую чаргу з гэтай экалагічна чыстай сыравіны будуць рабіць прэзерватывы. Першыя кандомы з дзьмухаўцоў могуць паступіць у продаж ужо ў 2012 годзе.

←На интернет и суда нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика