"Павесіў" крэдыты на аднавяскоўцаў

Источник материала:  

Фермер атрымаў у банку 147 мільёнаў рублёў, якія "распісаў" на даверлівых знаёмых

Праўда, перад тым як аформіць крэдыты на людзей, паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лісоўскай, 40-гадовы ўласнік гаспадаркі запэўніў іх, што грошы банку і працэнты за карыстанне імі будзе выплачваць самастойна. Аднак не разлічыў свае сілы...

А пачалася гэтая крэдытная гісторыя з таго, што чалавек вырашыў пашырыць сваю гаспадарку за кошт пазыкі, а як лепш гэта зрабіць, яму параілі добрыя людзі.

Напрыклад, уладальнік прыватнай друкарні дапамог фермеру з чыстымі бланкамі даведак аб зарплаце з гатовымі пячаткамі, а іншы памагаты, мінскі таксіст, падказаў афармляць крэдыты не на сябе, а на аднавяскоўцаў. З падобнай просьбай фермер і звярнуўся, у прыватнасці, да знаёмага трактарыста. Той не адмовіўся дапамагчы і аформіў на сваё імя вялікі крэдыт у банку, у якім яму не адмовілі, таму што ў даведцы зарплата ў механізатара аказалася... тры мільёны рублёў. Па аналагічнай схеме грошы ў банку атрымалі яшчэ двое вяскоўцаў.

Непрыемныя нечаканасці здарыліся пасля таго, як у фермера не пайшлі справы: прыбытку не было, а аднавяскоўцы пачалі атрымліваць пісьмовыя паведамленні аб неабходнасці пагашэння запазычанасці па крэдытах і працэнтах па іх. Давялося людзям звяртацца па дапамогу ў праваахоўныя органы, пасля чаго была зроблена праверка фактаў і заведзеная крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

←На интернет и суда нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика