Барыс Хамайда асуджаны на 5 сутак арышту
22.11.2010 19:52
—
Новости Общества
Затрыманы за правядзенне несанкцыянаванага пікету ў Віцебску актывіст апазіцыі Барыс Хамайда асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ён паведаміў БелаПАН.
Затрыманы разам з Хамайдам актывіст Ян Дзяржаўцаў прыгавораны да штрафу ў 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).
Нагадаем, актывісты былі затрыманыя міліцыяй падчас правядзення несанкцыянаванага пікету каля дома № 28 па вуліцы Леніна, які вядомы жыхарам Віцебска як «сіні дом». На плакатах пікетчыкаў былі надпісы: «Толькі байкот!», «Удзел у выбарчым фарсе — здрада Радзіме».
Хамайду і Дзяржаўцава даставілі ў Чыгуначны РАУС, а затым у раённы суд.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН