Івана Нікітчанку пахавалі на Паўночных могілках
22.11.2010 15:55
—
Новости Общества
На Паўночных могілках Мінска адбылося пахаванне вядомага навукоўца, грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі,
які 19 лістапада трапіў у аўтааварыю пад Маладзечнам і памёр у шпіталі 20 лістапада. Каб развітацца з Іванам Нікітчанкам, у ягоную кватэру на вуліцы Іванаўскай прыйшлі больш за сто чалавек.
На грамадскай паніхідзе, якая адбылася на Паўночных могілках, пра Івана Нікітчанку згадвалі Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч, Аляксандр Валчанін ды іншыя. Выступоўцы адзначалі вялікія заслугі Мікалая Нікітчанкі ў развіцці сельскагаспадарчай навукі, барацьбе з наступствамі чарнобыльскай катастрофы, актыўнасць у грамадскім і палітычным жыцці незалежнай Беларусі.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода