У Беларусь едзе чарговы натоўп расійскіх журналістаў

Источник материала:  
22.11.2010 12:06 — Новости Общества
Прыблізна 40 прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных СМІ і выданняў Саюзнай дзяржавы возьмуць удзел у чарговым прэс-туры па Беларусі.

Як паведаміў намеснік дырэктара, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі Нацыянальнага прэс-цэнтра Аляксей Цыбулька, візіт адбудзецца 24–26 лістапада. Арганізатарамі выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Нацыянальны прэс-цэнтр і пасольства Беларусі ў Расіі.

Тэма прэс-тура — рэалізацыя праектаў і праграм у сферы пагранічнай і мытнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Запланавана наведванне журналістамі Гродзенскай вобласці, у прыватнасці пункта пропуску «Брузгі» і Гродзенскай пагранічнай групы. Адбудуцца сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама, Дзяржаўных мытнага і пагранічнага камітэтаў.


Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←В Брестской области контрабандистка чуть не покалечила пограничника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика