«Фатограф каралёў і прэзідэнтаў» зрабіў беларускім уладам сюрпрыз +фота

Источник материала:  
22.11.2010 12:58 — Новости Общества
Прэстыжны лонданскі фатограф Саша Гусаў пасля амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі выпусціў кнігу Belarus Terra Incognita. Аляксандр Лукашэнка, для піяру якога, як пісалі СМІ, фатограф і запрашаўся, будзе, мабыць, здзіўлены.

— Дзялюся плёнам амаль двухгадовага знаходжання ў Беларусі. Толькі што выйшла мая новая кніга — Belarus Terra Incognita. Шкада, што ні ў кога ў Расіі не знайшлося грошай замовіць мне што-небудзь падобнае! — заявіў у сваім блогу на сайце часопіса «Сноб» Саша Гусаў.

На тых фотаздымках, якія майстар выставіў у блогу, няма і ценю афіцыйнага пафасу. Што дастаткова дзіўна. Больш за год таму стала вядома, што «фатографа каралёў і прэзідэнтаў», які каля 20 гадоў таму з’ехаў з Расіі ў Лондан і за гэты перыяд стаў адным з самых запатрабаваных спецыялістаў у свеце, запрасілі папрацаваць з Лукашэнкам. І пазнаёміць Захад з малавядомай яму краінай.

Выказваліся асцярогі, што вядомы фатограф, які трапіў у Мінск пасля лорда Бэла, стане інструментам дзяржаўнай прапаганды.

На зайздрасць беларускім фатографам, Сашу Гусаву ніякіх перашкодаў падчас здымак не чынілі. Адзін з фотакораў, якія працавалі на парадзе на Дзень незалежнасці, расказаў «Салідарнасці»: «Гусаў працаваў з такім жа допускам, як і асабісты фатограф прэзідэнта, меў зносіны непасрэдна з прэс-сакратаром Лукашэнкі, на заўвагі і пярэчанні аховы зусім не рэагаваў».

Безумоўна, не бачачы цалкам кнігі, агульную выснову пра яе скіраванасць рабіць цяжка. Але мяркуючы па фатаграфіях, выкладзеных у блогу Сашы Гусава, пылу ў вочы беларускія ўлады яму не пусцілі.


Падзяліцца навіной: 
Мікалай Чарняўскі, «Салідарнасць»

←На белорусско-латвийской границе задержана крупная партия контрабандных сигарет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика