У бальніцах застаюцца пяць пацярпелых ад выбуху на «Пінскдрэве»
Як паведаміў БелаПАН галоўны лекар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка, яны адчуваюць сябе нармальна. Паводле інфармацыі галоўнага ўрача, яшчэ адзін пацярпелы быў выпісаны з бальніцы на мінулым тыдні.
У Брэсцкай абласной бальніцы мужчына 1976 года нараджэння
Яшчэ двое пацярпелых, мужчыны 1981 і 1977 гадоў нараджэння, знаходзяцца ў рэанімацыі і ўжо адключаны ад апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Абодва дыхаюць і ядуць самастойна. Іх стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі.
У выніку выбуху, які адбыўся на заводзе
Паводле звестак МНС, магчымая прычына НЗ — «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці
Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл
На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі была створана камісія па расследаванні прычын НЗ, якая 16 лістапада праінфармавала Савет бяспекі пра вынікі расследавання. Акрамя таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў». Паводле яе высноў, прычынай выбуху і пажару стала парушэнне рэгламенту рамонтных работ.
БелаПАН