ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Учора з пачаткам працы сусветных збожжавых біржаў вырас кошт на пшаніцу і кукурузу. Як паведамляюць інфармагенцтвы, бушаль (27,3 кг) пшаніцы падаражэў на 1,8% і дасягнуў $6,8375. Бушаль кукурузы вырас у кошце на 1,9%, і цяпер за яго даюць $5,495 .
Паводле падлікаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, у 2010-2011 гадах у свеце будзе сабрана 2,216 млрд тон збожжа. Гэты паказчык ніжэйшы за лічбы ўраджайнасці мінулага аграрнага года, калі было выраблена 2,263 млрд тон. Згодна з ацэнкамі арганізацыі, вытворчасць пшаніцы ў свеце ў бягучым аграрным годзе скароціцца на 5,1% да 647,7 млн тон. Пры гэтым попыт на яе складзе 668 млн тон. Эксперты прагназуюць далейшы ўстойлівы рост сусветнага кошту на збожжа.
Прэзідэнт Літвы не прапусціла Закон пра грамадзянстваПрэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ наклала вета на прыняты парламентам Закон пра грамадзянства, які дазваляе двайное грамадзянства катэгорыям асоб, што эмігравалі з Літвы і атрымалі грамадзянства краін — членаў ЕС і НАТА.
Прычына вяртання Закона пра грамадзянства на дапрацоўку ў парламент у прэс-рэлізе прэзідэнтура тлумачыцца магчымай яго неадпаведнасцю Канстытуцыі краіны, якая дазваляе двайное грамадзянства толькі ў выключных выпадках.
Перш чым папоўніць спіс такіх выпадкаў для тых, хто ўслаўляў Літву і будзе ўслаўляць яе ў будучым ў сферы навукі, мастацтвы, культуры і спорту, а таксама пашырыць круг іншых прэтэндэнтаў, паводле меркавання прэзідэнта, неабходна ўнесці змены ў Асноўны закон краіны.Многія эксперты загаварылі пра неабходнасць вынесці гэтае пытанне на рэферэндум, каб змяніць артыкул Канстытуцыі пра грамадзянства, які цвёрда абмяжоўвае атрыманне двайнога грамадзянства Літвы.
Новы Закон пра грамадзянства абмяркоўваецца ў парламенце Літвы ўжо на працягу двух гадоў: у першапачатковым варыянце прадугледжвалася ўвядзенне грамадзянства толькі тым эмігрантам з Літвы, якія з'ехалі з краіны да 11 сакавіка 1990 года. Цяпер яго гатовыя прадставіць і тым, хто з'ехаў з краіны ў апошнія гады, пры ўмове, што яны сталі грамадзянамі краін — членаў ЕС і НАТО.
ЗША адпраўляюць у Афганістан танкі Аbrаms для барацьбы з талібаміПентагон упершыню за дзевяць гадоў вайны адпраўляе ў Афганістан цяжкія танкі M1 Аbrаms. У распараджэнне марской пяхоты паступіць 16 баявых машын, паведамляе газета Thе Wаshіngtоn Роst.
Амерыканскія вайскоўцы лічаць, што гэтыя танкі дазволяць сухапутным войскам эфектыўней весці барацьбу супраць мяцежнікаў. 68-тонныя танкі забяспечаныя турбарэактыўнымі рухавікамі і абсталяваныя 120-міліметровымі гарматамі, здольнымі знішчыць дом на адлегласці больш за паўтара кіламетра.