З серады добра падмарозіць і пойдзе снег

Источник материала:  

На выхадныя ў краіне захаваецца ўмерана цёплае надвор'е, калі ў суботу месцамі, а ў нядзелю ў большасці раёнаў будзе ісці кароткачасовы дождж, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Месцамі на дарогах туман. Тэмпература ў суботу днём 3—9, уначы — 1—3 цяпла, у нядзелю — плюс 3—10 градусаў. Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны рэжым на 3—6 градусаў перавышае кліматычную норму лістапада. Захаваецца цёплае надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак днём 2—8 цяпла, месцамі кароткачасовы дождж.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, ужо ў аўторак паўднёвы цыклон прынясе да нас інтэнсіўныя дажджы, у паўночных раёнах магчымы мокры снег. А вось у сераду ў Беларусь завітае халоднае паветра арктычнага паходжання. Сур'ёзна пахаладае. Дажджы зменяцца на мокры снег. У другой палове тыдня чакаецца зімовы характар надвор'я. Часам будзе ісці снег, на дарогах галалёдзіца. У чацвер на працягу сутак будзе стабільна трымацца 1—8 градусаў марозу. А значыць, цяпла ўжо не будзе да вясны.

Сяргей КУРКАЧ.

←Спасайся, кто хочет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика